Кіроўца аўтамабіля «Шкода» ў нецвярозым стане спрабаваў выехаць з мінскага двара і рабіў гэта так нязграбна, што пашкодзіў сем прыпаркаваных аўтамабіляў.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння раніцай 52-гадовы кіроўца, кіруючы аўтамабілем Skoda, выязджаючы з прылеглай тэрыторыі дома №46 па вуліцы Панчанкі, пашкодзіў сем аўтамабіляў, прыпаркаваных у двары», — паведаміла мінская ДАІ.
Медагляд засведчыў, што мужчына ў момант кіравання машынай знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У яго крыві выяўлена 1,72 праміле алкаголю.
Каментары