Беларуская дэлегацыя знаходзіцца з візітам у КНДР ужо некалькі дзён.
Беларусь будзе супрацоўнічаць з Паўночнай Карэяй у сферы адукацыі, піша БелТА па выніках візіту ў КНДР міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова.
Беларуская дэлегацыя знаходзіцца з візітам у КНДР ужо некалькі дзён. Бакі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі, а таксама ахове здароўя і сельскай гаспадарцы.
У паўночнакарэйскай сталіцы дэлегацыя беларускага МЗС правяла сустрэчы ў тым ліку ва ўніверсітэце імя Кім Ір Сена і Пхеньянскім педагагічным інстытуце.
З удзелам першага намесніка міністра адукацыі Аляксандра Бахановіча дасягнуты дамоўленасці аб развіцці міжвузаўскага ўзаемадзеяння.
Каментары