Кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
У чацвер месцамі пераважна па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +10..+16°С, максімальная днём +20..+26°С, па паўднёвым захадзе Беларусі да +29°С.
У пятніцу, 2 жніўня, днём месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман, днём магчымы навальніцы. Ноччу +8..+14°С, максімальная днём +19..+26°С.
3 жніўня, у суботу, уначы ў асобных раёнах па поўдні, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі па Гомельскай вобласці чакаюцца моцныя дажджы, днём магчымы навальніцы.
Ноччу +8..+15°С, максімальная днём +19..+25°С, месцамі па поўдні краіны яна складзе +16..+18°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no
Каментары