Ілья Яшын: Двух чалавек са спісаў на абмен выкраслілі ў апошні момант
Як паведаміў вызвалены ўчора расійскі экс-палітзняволены Ілья Яшын, палітык Аляксей Горынаў, асуджаны на 7 гадоў зняволення, і былы тэхнічны дырэктар «Навальны Live» Даніэль Халодны, які адбывае васьмігадовае пакаранне, таксама былі ў спісах на абмен, але ў апошні момант іх адтуль выкраслілі.
«Аляксей Горынаў да апошняга моманту быў у спісе абмену, я гэта ведаю. І Даніэль Халодны быў да апошняга моманту, і ў апошні момант іх выкраслілі са спісу. Яны застаюцца ў якасці закладнікаў», — расказаў Яшын.
У той жа час журналіст і палітык Уладзімір Кара-Мурза, таксама вызвалены ўчора, расказаў, што яго пяць разоў прасілі падпісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся таму, што не прызнаваў сябе вінаватым і Пуціна лічыць не прэзідэнтам, а дыктатарам-забойцам.
Урэшце, экс-палітзняволены Андрэй Півавараў падкрэсліў, што дзякуючы абмену многіх зняволеных у РФ выратавалі ад смерці.
Ілья Яшын на першай прэс-канферэнцыі на свабодзе: Мяне не вызвалілі, а выгналі з краіны
Абменены расійскі шпіён як мінімум два разы прыходзіў у офіс да Латушкі
Былы польскі міністр: Расіяніна Рубцова Польшча павінна была аддаць за Пачобута
Чаму расійскіх палітвязняў вызвалілі, а беларускіх не? Усё проста
Былы дыпламат Мацукевіч: Рэжыму не цяжка вызваліць усіх палітзняволеных на працягу 48 гадзін. Гэта вялікі правал апазіцыі
Каментары