У сеціве з'явілася жахлівае фота ўкраінскага вайскоўца, меркавана закатаванага расіянамі
На апублікаваным фота бачна, што ў загінулага адрэзаныя канечнасці і галава. На гэтае фота адрэагаваў упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец.
«У сеціве з'явілася фота, верагодна, з целам украінскага палоннага… Гэта не проста парушэнне Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі, гэта паводзіны нелюдзяў!
Адзначу, што ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага гуманітарнага права, ніводнага ваеннапалоннага нельга падвяргаць фізічнаму калечанню, гвалту або забойству», — напісаў Лубінец.
Ён таксама падкрэсліў, што «распаўсюджваючы падобныя фота і відэа праз сацыяльныя сеткі і здзяйсняючы такія дзеянні, Расія хоча запалохаць украінцаў: як цывільных, так і вайскоўцаў».
Лубінец паведаміў, што звярнуўся ў Міжнарожную камісію па правах чалавека і ААН, каб яны зафіксавалі парушэнні правоў чалавека, а таксама да ўкраінскіх праваахоўных органаў, каб тыя праверылі асобу забітага і факт злачынства.
788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці
«Везлі з мяшкамі на галаве, усё было як у блакбастары». Гісторыя ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі з беларускай турмы
«Галодныя. Змучаныя. Шчаслівыя». Апублікавалі ФОТЫ ўкраінскіх вайскоўцаў пасля расійскага палону
«Выклікае асацыяцыі з нацысцкімі лагерамі смерці». Украінцы паказалі чалавека пасля двух гадоў расійскага палону
Каментары