Праваабаронцы паведамляюць пра другую хвалю вызвалення палітвязняў
Магілёўскія праваабаронцы пішуць пра тое, што два тыдні таму з калоній зноў сталі выпускаць палітычных зняволеных.
Праваабронцам вядома прыкладна пра 12 новых вызваленняў палітвязняў. Сцвярджаецца, што сярод тых, хто выйшаў на волю, ёсць чалавек, якому заставалася «больш за два гады да заканчэння тэрміну».
Некаторым палітвязням, якія ўжо раней пісалі прашэнні аб памілаванні, адміністрацыі папраўчых устаноў прапанавалі напісаць іх «паўторна», пішуць праваабаронцы.
Першая хваля вызвалення палітвязняў адбылася ў пачатку ліпеня 2024 года. Тады на волю выйшлі 18 чалавек — 4 жанчыны (сярод іх — Дар’я Лосік) і 14 мужчын (вядома дакладна толькі пра анкахворага Рыгора Кастусёва). Некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць, не пагадзіўшыся з умовамі вызвалення, пісалі праваабаронцы.
12 жніўня з’явілася інфармацыя, што Юрый Васкрасенскі тэлефануе сваякам палітвязняў, агітуючы іх угаварыць іх родных напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Па стане на 13 жніўня, па падліках «Вясны», у краіне налічваецца 1384 палітвязні.
Васкрасенскі абзвоньвае родных палітзвязняў і агітуе, каб палітвязні пісалі прашэнні аб памілаванні
Слюнькін: Магчыма, вызваленне беларускіх палітзняволеных абмяркоўваецца на іншым трэку
Няўжо фонды не дапамагаюць палітвязням, якія напісалі прашэнне аб памілаванні? Натуральна, гэта няпраўда
«Гандаль людзьмі? Палітзняволеныя самі просяць, каб нехта іх ужо купіў». Маналог Яўгеніі Доўгай
Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні
Каментары