Станцыі мінскага метро больш не будзе затапляць? Вось што перарабілі
Рашэнне не самае эстэтычнае.
Пра рамонт піша blizko.by.
18 ліпеня ў Мінску здарылася магутная залева. Ліўневыя патокі дабраліся і да падземкі. Часова закрытыя для пасажыраў былі станцыя «Парк Чалюскінцаў», вестыбюль станцыі «Усход». У тыктоку выклалі відэа, на якім відаць, як па прыступках спуску на платформу станцыі «Усход» цякуць каскадныя вадаспады.
Неўзабаве пасля гэтага на рамонт зачынілі некаторыя выхады са станцый метро «Усход» і «Парк Чалюскінцаў».
Так, з 29 ліпеня да 9 жніўня перакрылі выхады №№ 1-1 і 2-1 на станцыі «Усход» і №№ 3-2 і 4-2 на станцыі «Парк Чалюскінцаў».
Пры гэтым некаторыя з гэтых выхадаў некалькі гадоў таму ўжо закрывалі на рамонт. Але новы рамонт закліканы не дапусціць вадаспадаў на лесвіцах і платформах станцый метро.
Што змянілася? Дадалі прыступкі. Калі раней на выхадах з метро была адна невялікая, то цяпер зрабілі 2-4 прыступкі. Атрымаўся высокі подыум. Недзе ўжо паставілі пандус.
Так было раней ля станцыі метро «Усход» (выхад 2-1):
А так стала цяпер:
Так было раней ля станцыі «Парк Чалюскінцаў» (выхад 4-2):
А гэта цяперашні варыянт:
А так перарабілі выхад 3-2 са станцыі «Парк Чалюскінцаў»:
У прэс-службе Мінскага метрапалітэна пацвердзілі, што праект рамонту прадугледжваў рашэнне праблемы затаплення станцый.
-
Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага
-
«Схапілі і панеслі. Некалькі разоў паспелі ўдарыць». Беларус расказаў пра сваё затрыманне ў Грузіі
-
Ціханоўская: Мы не павінны дазволіць дыктатарам пасварыць беларусаў і літоўцаў
Каментары