Арэлі тыдня ад беларускага рубля.
На таргах у Мінску 15 жніўня даляр патаннеў на 6,07 капейкі да 3,1493.
У панядзелак і аўторак даляр сумарна падаражэў на 10,2 капейкі, учора знізіўся на 1,69 капейкі.
У пачатку года даляр каштаваў 3,1775 рубля, мінімум складаў 5 жніўня — 3,0916, максімум быў у сярэдзіне красавіка — 3,2809.
Еўра сёння знізіўся на 1,2 капейкі да 3,49.
Расійскі рубель вырас на 3,16 капейкі да 3,5319 за 100 адзінак.
Кітайскі юань упаў адразу на восем капеек да 4,43 за 10 адзінак.
Каментары