У выніку масіраванай атакі Расіі пацярпелі 15 абласцей Украіны: ёсць параненыя і загінулыя
Мэтай зноў стала энергетычная інфраструктура.
У выніку паветранага нападу Расійскай Федэрацыі 26 жніўня пацярпелі 15 абласцей Украіны, паведаміў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль у тэлеграме.
«15 абласцей пацярпелі сёння ў выніку расійскай масіраванай атакі. Вораг ужыў розныя віды ўзбраення: БПЛА, крылатыя ракеты, «Кінжалы». Ёсць параненыя і загінулыя. Шчырыя спачуванні родным і блізкім.
На жаль, ёсць пашкоджанні ў шэрагу рэгіёнаў. «Укрэнерга» вымушана прымяніць экстранныя адключэнні электраэнергіі, каб стабілізаваць сістэму», — напісаў ён.
Каментары