Z-спявачцы Юліі Чычэрынай расійскія вайскоўцы падарылі касметычку Chanel, скрадзеную ва Украіне. Яна шчаслівая
Расійская спявачка Юлія Чычэрына, вядомая сваёй актыўнай падтрымкай вайны ва Украіне, пахвалілася, што ёй падарылі «трафейную» сумку брэнда Chanel, заўважыў The Insider.
Відэазапіс спачатку з'явіўся на канале «Крест русского солдата (Петр)», а затым быў апублікаваны на асабістым канале Чычэрынай.
Чычэрына, прымаючы крадзенае дабро, выглядае вельмі задаволенай, жартуючы, што на фронце «злавілі французаў» і «гэта ў іх патранташы такія».
Каментары