Здарэнні22

Хатняя качка пасялілася ў вадаёме парку Уручча

У выхадныя назіральны мінчук, гуляючы каля вадаёма ў парку Уручча, зрабіў некалькі фота. На здымках відаць, як сярод звыклых для нас птушак плавае незвычайная для горада, больш масіўная птушка з белай шыйкай.

 «Сустрэлі сёння вось такую птушку. Спачатку падумалі, што гэта гусь, але, трошкі, даведаліся, што ў Беларусі гняздуецца толькі шэрая гусь, гэтая зусім не падобная. Ці, можа, гэта гусь хатняя?»— напісаў сведка.

Усе пытанні Onliner.by накіраваў да арнітолага, дырэктара Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця Руслана Шайкіна.

У птушцы эксперт распазнаў хатнюю качку. Руслан выказаў здагадку, што яна альбо збегла ад гаспадара, альбо яе нехта выпусціў. Версіі, вядома, цалкам сабе праўдападобныя, аднак парк Уручча, дзе ўбачылі качку, размешчаны побач з шматпавярховай жылой забудовай, і бліжэйшыя катэджы знаходзяцца адносна далекавата — у Копішчы. У шматпавярховіках такую птушку наўрад ці хтосьці будзе трымаць.

Што цікава, гэтую птушку мясцовыя жыхары назіралі яшчэ месяц таму. Удзельнікі супольнасці аматараў птушак у тэлеграм-канале «Ціў-ціў» пісалі пра гэта ў сярэдзіне лістапада, заўважыўшы яе недалёка ад 28-й паліклінікі.

— Атрымліваецца, ад кагосьці збегла хатняя качка, — напісаў адзін з карыстальнікаў.

— І правільна зрабіла. Нічога добрага яе там не чакае, дзе яна была, — дадаў іншы.

Юзэры выказалі здагадку, што гэта качка пароды блакітны фаварыт. Яе прадстаўнікі вельмі папулярныя сярод фермераў і адрозніваюцца прадуктыўнасцю: за сезон такая качка можа даць да 150 яек.

— А ці можа такая птушка перанесці зіму ў дзікіх умовах? — удакладнілі ў Руслана Шайкіна.

— Калі мяккая зіма і яе пастаянна падкормліваць, можа, і выжыла б. Але гэта лёгкая здабыча.

Каментары2

  • Вадзім
    16.12.2024
    На здымку качар.
    У нас качар лётаў на іншы канец вёскі ў прымы. З кілометр недзе.

    Ах любоў ты любоў, атамная сіла,
    Майго мілага ўсю ноч па сялу насіла
  • да
    16.12.2024
    Легко такое может быть.
    У соседей двое утят подростков на целое лето ушли жить на речку, а вернулись во двор осенью.

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ4

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Усплёск раку тоўстай кішкі звязаны са снэкамі і каўбасамі — вучоныя6

Візавы цэнтр патлумачыў, калі можа ануляваць запіс на падачу польскай візы1

У панядзелак чакаецца вятрыска. Будзьце асцярожныя!

Прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі: У Маскве палююць на хлеб «Нарачанскі»4

Колькі ж тут Мінска! Пра новую кнігу Заміроўскай2

90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі5

У Магілёве маршрутка сутыкнулася з аўтобусам

Логіка Ярмошынай: Трэба ісці на выбары, каб Лукашэнку паважалі ў Кітаі10

Украіна ўзнагародзіла каліноўцаў медалямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ4

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Галоўнае
Усе навіны →