Узброеныя сілы Украіны паведамілі, што мінулай ноччу Расія атакавала Украіну 52 дронамі-камікадзэ тыпу «Шахед», ракетай з АТРК «Іскандэр-М» і 4 ракетамі з ЗРК C-300.
Паведамляецца, што 24 БПЛА было знішчана, 25 — лакацыйна страчаныя (упалі самі), яшчэ два паляцелі назад у РФ і адзін «шахед» паляцеў у Беларусь. Пра рух «шахеда» ў кірунку Беларусі мінулай ноччу паведамляў і канал vanek_nikolaev.
Па дадзеных апошняга, у раёне 06: 00»1 мапед з Чарнігаўскай вобласці вырашыў паглядзець Беларусь». Адзначым, што паводле звестак Беларускага Гаюна, мінулай ноччу авіяцыя ВПС РБ не падымалася, і што адбылося далей з шахедам — невядома.
Каментары