Грамадства1919

У школьных падручніках гісторыі раскажуць пра падзеі 2020 года

А таксама раскажуць пра Усебеларускі народны сход.

Скрыншот відэа АНТ

Міністр адукацыі Андрэй Іванец распавёў у інтэрв'ю АНТ, якое адлюстраванне ў падручніках па гісторыі знайшлі падзеі 2020 года, піша БелТА.

Паводле слоў міністра, перад тым як выдаць для ўсіх школ навучальны дапаможнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» для 10-га класа, яго летась апрабавалі ў 21 школе.

«І тыя школы, якія былі ў мінулым годзе ў пілоце, з 1 верасня ў 11-м класе будуць вывучаць гэты новы навучальны прадмет па новым падручніку для 11-х класаў. Там будзе ў тым ліку і найноўшы час», — сказаў Андрэй Іванец.

«Там ужо знайшлі сваё адлюстраванне падзеі 2020 года з усімі ацэнкамі, чаму і хто хацеў здзейсніць дзяржаўны пераварот. Безумоўна, там апісана і фарміраванне Усебеларускага народнага сходу. Адзіны дзень галасавання там таксама знайшоў адлюстраванне», — адзначыў міністр.

Каментары19

  • Іксперд
    02.09.2024
    Няўжо пра чарговы захоп улады нелегітымнай аграхунтай напісалі?
  • Андрусь
    02.09.2024
    Калі ў падручніку па гісторыі замест канстатацыі ўсіх падзеяў, дадзеныя і ацэнкі, хто і чаго "хацеў", то гэта ўжо не падручнік па гісторыі, а прапагандысцкая кніжка.
  • А
    02.09.2024
    Шо, няўжо ў падручніках напішуць як завадчане крычалі Лукашэнку “ухадзі”?

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны1

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прапануюць памяняць правілы экстрадыцыі беларусаў

Віцэ-прэм'ера Сербіі звазілі ў госці да сілавікоў1

З 1 студзеня вырасце базавая стаўка

У Мінску адмянілі канцэрт у клубе «Рэактар». Публічны данос на іх рабіла Бондарава6

У бальніцы Ірыны Абельскай некаторых пацыентаў пазначаюць «чорнай меткай»1

У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр14

Гайдукевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы7

На Гомельшчыне замест Хэлаўіна будуць святкаваць Вялесаву ноч1

Беларус наткнуўся ў лесе на дзіўныя «спяваючыя» дрэвы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны1

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны

Галоўнае
Усе навіны →