Грамадства1717

Колькі беларусаў былі ў Еўропе за апошнія пяць гадоў? Нават не траціна

А шэнгенскую візу маюць і таго меней.

Як паказала новае апытанне Chatham House, толькі кожны пяты беларус (22%) за апошнія пяць гадоў быў у ЕС. Пры гэтым 37% тых, хто ездзіў у Еўропу, рабілі гэта, каб наведаць сваякоў ці сяброў.

Адметна, што за апошнія пяць гадоў амаль палова беларусаў (45%) не пакідалі межаў краіны. Калі гаварыць пра астатніх, то найбольш часта яны наведвалі Расію (39%). Пасля ідуць краіны Усходняй Еўропы (Польшча, Чэхія і іншыя) — 14%. Амаль аднолькавая колькасць наведала Украіну і краіны Балтыі (Літву, Латвію, Эстонію) — 11 і 10% адпаведна. У Заходняй Еўропе было толькі 7% (у апытанні можна было абраць некалькі адказаў).

На момант апытання 7% рэспандэнтаў мелі візу і столькі ж выказалі жаданне зрабіць яе ў бліжэйшыя паўгода. Кожны другі (48%) заявіў, што візы не мае і яна яму не патрэбная.

Сколько белорусов имеют визы Колькі беларусаў маюць візы How many Belarusians have visas?

Як паказала апытанне, беларусы лічаць Расію значна больш адкрытай для іх, чым Еўропу. З выказваннем «беларусаў у краінах Еўропы ніхто не чакае» пагадзілася 45% апытаных (з іх 14% цалкам згодныя). А вось адносна Расіі так лічаць толькі 16 %. З якіх 2% цалкам згодныя.

Таксама беларусы часцей лічаць, што ў Расіі, а не ў Еўропе, ёсць даступныя адукацыйныя і культурныя праграмы (38% супраць 26%).

Аўтары дапускаюць, што дыстанцыянаванне беларусаў ад заходняй культуры можа быць часткова звязана з нізкім валоданнем замежнымі мовамі. Так, толькі 4% апытаных сказалі, што могуць свабодна камунікаваць на англійскай мове, і 12% — што могуць падтрымаць гутарку на базавым, бытавым узроўні.

Владение беларусами иностранными языками Proficiency in Belarusian foreign languages Валоданне беларусамі замежнымі мовамі

Цікава, што для беларусаў складана зразумець і палякаў. Так, 35% апытаных сказалі, што наўрад ці змаглі б зразумець хоць нешта на польскай. Гэта больш, чым у выпадку англійскай (31%). А вось па-ўкраінску змог бы пагаварыць кожны трэці беларус (30%), а нічога не зразумеў бы толькі кожны восьмы (13%).

***

Апытанне Chatham House праходзіла з 28 чэрвеня па 3 ліпеня 2024 года. Удзел у ім прынялі 827 рэспандэнтаў. Аўтары адзначаюць, што вынікі абмежаваныя гарадскім насельніцтвам і карыстальнікамі інтэрнэту. Гэта — а таксама фактар страху — магло крыху сказіць карціну.

Каментары17

  • &
    04.09.2024
    Ну што праўда - Эўропа зачынілась ад нас. Гэта факт і галоўны чыньнік таго, что беларусы пачалі варыцца ў сваім рускамірскім катле. Наконт таго, што мы зусім не патрэбны і не цікавы Эўропе, то нешта у гэтым рацыянальнае есьць. Калі і не катэгарычна СУПРАЦЬ, то напраўду хутчэй за ўсе ТАК чым НЕ. Рускае жыцьце, руская псеўда культура, руская прапаганда, рускае ... рускае .... рускае - усе гэта канчаткова дабівае і растварае астаткі беларусаў
  • "
    04.09.2024
    ром, так і там патрэбны толькі ў рускамірскім вырыянце. Калі ты рускі, то так. Але калі ты хоць трошкі памятаеш сябе, то ты там не патрэбны, ты павінен быць РУСКІМ
  • Сигизмунд
    04.09.2024
    Как показал опрос, белорусы считают Россию гораздо более открытой для них, чем Европу.
    Все логично! В Рай проходят при входе в который Души встречает Апостол Павел который проверяет достойна ли душа жить в Раю.А в Ад всегда широко распахнуты ворота!

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Усе навіны →
Усе навіны

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

У Белавежскай пушчы дзеля рэдкай птушкі выкасяць больш за тысячу гектараў балота

Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія святкуюць Каляды 25 снежня11

«Дзе ***** подпісы???» Прапагандыст Тур заблытаўся ў выбарчых рэаліях7

У свеце стала менш атэістаў. Але ў Еўропе рэлігія адступае 21

Беларускую мову ва Украіне хочуць выключыць са спісу моў, якія падлягаюць абароне25

«Я член выбарчай камісіі і гэтым ганаруся». Лукашысты ладзяць новы флэшмоб11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Галоўнае
Усе навіны →