Грамадства

Якія спецыяльнасці ў беларускіх ВНУ сталі самымі папулярнымі ў 2024 годзе

Пра вынікі ўступнай кампаніі 2024 года БЕЛТА расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчаў.

Паводле яго слоў, на ўзроўні вышэйшай адукацыі самымі папулярнымі сталі «стаматалогія» ў БДМУ, «сусветная эканоміка» ў БДУ і «праграмная інжынерыя» ў БДУІР, прахадны бал на якія склаў 395 з 400.

«Крыху менш, 391 бал, — на спецыяльнасць «прыкладная інфарматыка» ў БДУ. Але тут ёсць такая асаблівасць, што ў медыцынскія ВНУ ў гэтым і мінулым годзе да 80% дзяцей паступалі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Праз гэта колькасць месцаў для паступлення на агульных падставах была невялікай», — распавёў Сяргей Пішчаў.

Таксама чыноўнік агучыў спецыяльнасці з самым высокім конкурсам.

«На спецыяльнасць «графічны дызайн і мультымедыядызайн» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы зафіксаваны конкурс больш за 20 чалавек на месца. Таксама, традыцыйна, вялікія конкурсы на IT-спецыяльнасці і на спецыяльнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту», — сказаў Пішчаў.

Ён кажа, што конкурс — не зусім аб'ектыўны паказчык папулярнасці спецыяльнасці. «Напрыклад, калі на нейкую спецыяльнасць аб'яўлена пяць бюджэтных месцаў і дакументы падае 20 чалавек, то конкурс атрымліваецца чатыры чалавекі на месца. А, напрыклад, на спецыяльнасць «лясная гаспадарка», дзе план прыёму на бюджэт 100 чалавек, каб атрымаўся конкурс пяць чалавек на месца, павінны падаць дакументы 500 чалавек», — дадаў спецыяліст.

Каментары

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух3

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі карысны гарбуз?1

Лідарка літоўскіх сацыял-дэмакратаў адмовілася ўзначаліць урад. Прычына нечаканая5

Гурт «Пятля прыхільнасці» падзяліўся песняй і кліпам пра «Штосьці добрае»1

Як Лукашэнка сам сабе забараніў балатавацца7

Марына Ментусава адказала тым, хто крытыкуе мірныя пратэсты і акцыі жанчын з кветкамі35

«Проста сагналі ўсіх на двор і не сказалі навошта». Як здымаюцца ролікі для флэшмобу «Надо»13

МЗС Польшчы хоча змяніць крытэрыі выдачы картаў паляка

«Я ўсё ж такі беларус». Гісторыі рускамоўных людзей, якія ў апошнія гады перайшлі на беларускую мову11

Вольга Чамаданава таксама будзе спарынг-партнёрам на выбарах28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух3

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух

Галоўнае
Усе навіны →