Вайна1111

Расійскія вайскоўцы абрабавалі яшчэ адзін магазін. Пост аб гэтым выклікаў бурную дыскусію

«Проста ўзяць мала. Дык яшчэ і ўсё пабіць».

Российские военные ограбили еще один магазин в Глушкове Russian soldiers robbed another shop in Glushkov Расійскія ваенныя абрабавалі яшчэ адзін магазін у Глушкове
Крама «Светофор» у пасёлку Глушкова Курскай вобласці Расіі. Фота: BomondGlushkovsk / Telegram

У сацыяльных сетках рэгулярна з'яўляюцца сведчанні марадзёрства расійскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці. У сярэдзіне жніўня было распаўсюджана відэа аб рабаванні салону сотавай сувязі ў пасёлку Глушкова Курскай вобласці. А цяпер у адным з паблікаў у тэлеграме з'явіліся здымкі разрабаванага магазіна «Светофор» у тым жа пасёлку.

«Я разумею, есці хацелі, я разумею, узяць што трэба, але проста ўзяць. Мала таго, што вынесці палетамі, дык яшчэ і ўсё пабіць», — абураецца аўтар.

Российские военные ограбили еще один магазин в Глушкове Russian soldiers robbed another shop in Glushkov Расійскія ваенныя абрабавалі яшчэ адзін магазін у Глушкове

У каментарах паспрабавалі ўсю віну перакласці на ўкраінскіх байцоў — аднак жа райцэнтр Глушкова застаецца пад кантролем расійскіх войск, ад яго да лініі фронту каля 15 км.

Российские военные ограбили еще один магазин в Глушкове Russian soldiers robbed another shop in Glushkov Расійскія ваенныя абрабавалі яшчэ адзін магазін у Глушкове

«Гэта нашы салдацікі марадзёрствуюць па-ціхаму, у пасёлку ўсе магазіны так выглядаюць», — сцвярджае іншы каментатар і дадае больш падрабязнасцей: «Салдаты ўскрываюць дамы, жывуць у іх, паводзяць сябе як жывёлы, а калі прыязджаюць гаспадары і пачынаюць нешта гаварыць, то хапаюцца за калашы і праганяюць са словамі «з'язджай, пакуль тут не застаўся».

Некаторыя з каментатараў паспрабавалі абараніць салдат і патлумачыць усё рэжымам контртэрарыстычнай аперацыі.

«У такі складаны час вы яшчэ прымудраецеся накаляць абстаноўку сярод насельніцтва і кідаць абурэнне ў бок нашых салдат», — чытаем у адным з запісаў.

Российские военные ограбили еще один магазин в Глушкове Russian soldiers robbed another shop in Glushkov Расійскія ваенныя абрабавалі яшчэ адзін магазін у Глушкове

Аўтару паспрабавалі патлумачыць, што жыхары памежжа салдатам «дапамагалі чым маглі. Гатавалі, бралі на пастой, мылі адзенне і гэтак далей, а цяпер людзі становяцца бамжамі. Ніхто не супраць, каб салдаты жылі ў іх дамах. Але выносіць і спусташаць навошта?»

Каментары11

  • ..
    06.09.2024
    А вы бы хотели, чтобы страна в международных отношениях поступала как последний гопник, а внутри страны все интеллигентно и по закону, правда? Ну, снимите розовые очки тогда. И скажите спасибо, что обошлось без швабры.
  • Лапата
    06.09.2024
    Дык гэта рузкі міірок - украў, выпіў, забіў
  • русская орда хуже саранчи
    06.09.2024
    Украинцы завозят гуманитарку на территорию Курской области, которую они контролируют, в поселках, которые контролирует ВСУ, все магазины и дома там стоят в целости и сохранности, никто ничего не выносит. А русские, как орда, мородерят у своих же, крадут, выносят магазины полностью, обкрадывают дома и потом все это продают. Вот это «русский мир».

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

17-гадовая гімнастка, якую трэніруе беларуска, стала спартоўкай года ў Германіі

Чаму растуць чэргі з фур на мяжы? Прычына не толькі ў навагодніх святах3

Свойская качка пасялілася ў вадаёме парку Уручча3

Затрымалі падазраваных у парушэнні пажарнай бяспекі ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску1

ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе быў моцны пажар, падумваюць знесці1

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ9

Расійскі амбудсмэн прапанавала стварыць трыбунал Беларусі і Расіі, каб судзіць украінцаў за «неагенацыд»11

Еўрасаюз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі3

Моцны вецер паваліў елкі ў Заслаўі і Гродне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →