Свет55

Марпех УСУ, у якога адняло мову ў расійскім палоне, загаварыў пасля абмену

«З ім зрабілі нешта такое, пасля чаго ён не змог гаварыць» — марпех УСУ, які страціў здольнасць гаварыць у расійскім палоне, зноў загаварыў. Ягоная маці распавяла пра катаванні і здзекі над палоннымі ўкраінцамі. 

23-гадовы ўкраінскі салдат Юрый Гульчук, у якога адняло мову ў расійскім палоне і які вярнуўся ва Украіну ў выніку абмену ваеннапалоннымі 14 верасня, змог загаварыць, пішуць «Важные гісторыі». 

Адразу пасля абмену Гульчука даставілі ў рэанімацыю адной з бальніц Кіева. Ён не мог самастойна есці, «ні на што не рэагаваў».

Пазней ён распавёў, што гэта адчувалася так, быццам яго душа знаходзіцца асобна ад цела, і ён глядзіць на тое, што адбываецца «як скрозь шкло».

На чацвёрты дзень пасля абмену псіхіятр сказаў, што Юрыю спатрэбіцца правесці год у псіхіятрычным шпіталі, каб вярнуць маўленне. Па словах яго маці, ужо праз сем гадзін пасля гэтага ён загаварыў і пачаў імкліва аднаўляцца.

У студзені 2024 года адзін з былых сукамернікаў Юрыя распавёў Мілане, што першапачаткова марпех абраў маўчанне толькі ў якасці спосабу супраціву камандам наглядчыкаў. Аднак хтосьці з палонных данёс расейцам, што насамрэч вайсковец гаворыць — толькі «са сваімі».

«І тады яго забралі з камеры і зрабілі нешта такое, пасля чаго хлопец ужо сапраўды не мог гаварыць. Гэта адбылося ў чэрвені 2023 года. <…> Гэта быў аповед пра фізічны гвалт. Пра збіццё, здзекі», — кажа Мілана.

Паводле яе слоў, Юрыя прымушалі стаяць па 16 гадзін у суткі, з-за гэтага на нагах з'яўляліся язвы. Таксама наглядчыкі спачатку білі так, каб утварыліся гематомы, а потым білі па гэтых гематомам, і раны загнівалі.

Юрый не захацеў адказваць на многія пытанні журналістаў і сваёй маці. Ён распавёў, што больш за ўсё ў палоне яго турбавала тое, «як некаторыя пабрацімы гублялі чалавечае аблічча», а таксама было цяжка трываць «абсалютную дэзарыентацыю ў часе, прасторы і падзеях».

«Я не ведаў, дзе знаходжуся, што са мной будзе ўжо ў наступную хвіліну. Што з бацькамі? Што з краінай? <…> Усё, што адбывалася вакол мяне, — нейкі кругаварот вобразаў, малюнкаў. Нават у першыя дні ў Кіеве я думаў, што бачу сон», — сказаў вайсковец. 

Каментары5

  • Тутэйшы
    26.09.2024
    Які страшны рускі свет.
  • конч*ныя руzzкія нацысты
    26.09.2024
    конч*ныя руzzкія нацысты
  • Ну что, сынку, помогли тебе твои ляхи?
    26.09.2024
    Даже читать подобное жутко. Скорее бы закончился весь этот ад на земле

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч18

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША22

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

Лясныя пажары ахапілі захад Лос-Анджэлеса, жыхароў заклікалі эвакуявацца

Малако: піць дзеля здароўя ці адмовіцца з-за шкоды? Навукоўцы даюць адказ16

У студзеньскай Беларусі заўважылі жывога хрушча ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч18

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч

Галоўнае
Усе навіны →