Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй
Беларуская федэрацыя футбола накіравала запыт у Расійскі футбольны саюз аб правядзенні таварыскага матчу ў чэрвені 2025 года. Пры гэтым матч хочуць арганізаваць на Нацыянальным футбольным стадыёне, які цяпер будуецца ў Мінску на вуліцы Ванеева.
Як паведаміў у каментары «Матч ТБ» першы намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч, у Беларусі гатовыя «разгледзець варыянт з правядзеннем матчу на новым стадыёне ў Мінску».
Нацыянальны футбольны стадыён, згодна з праектам, разлічаны на 33 тыс. гледачоў. Ён стане самым вялікім у Беларусі. Пачалося будаўніцтва арэны ў 2019-м, а скончыць мерыліся спачатку ў 2023-м, але пасля тэрміны два разы пераносілі. Цяпер меркаваная дата ўрачыстага адкрыцця — 9 мая 2025 года.
Футбольныя зборныя Беларусі і Расіі апошні раз гулялі зусім нядаўна, у чэрвені 2024-га. Тады сустрэча адбылася на стадыёне «Дынама», а матч завяршыўся на карысць расіян з лікам 4:0.
Каментары
посмотри на переполненные стадионы ментовского дырнамо в кацап лиге.
такое стадо попрет и на футбольные вата шабаши.
про "нагнали" мне ничего говорить не нужно.потому что это полный бред.любят у нас не замечать в упор целую орду ватников.особенно рашистов.