Спорт11

Экс-зорка зборнай Германіі распілаваў бензапілой гараж суседа, які псаваў яму від

Гараж замінаў Енсу Леману любавацца возерам.

Інстаграм Енса Лемана

Былы брамнік зборнай Германіі і «Арсенала» Енс Леман прызнаў сябе вінаватым у тым, што распілаваў бензапілой гараж, які псаваў яму від. У ходзе апеляцыйнага разбору ў Мюнхене Леман пагадзіўся з абвінаваўчым прысудам па справе аб нанясенні шкоды маёмасці і спробе махлярства, піша Bild.

Суд мае вырашыць, які штраф выплаціць Леман. 

Былы галкіпер зборнай Германіі паўстаў перад судом за тое, што летам 2022 года распілаваў бензапілой бэльку даху нядаўна пабудаванага гаража на ўчастку свайго суседа на возеры Штарнберг. Па версіі следства, Леман зрабіў гэтае, бо гараж перашкаджаў яму глядзець на возера. 

Іншая частка абвінавачвання звязана з тым, што Леман адмовіўся аплачваць паркоўку свайго аўтамабіля Porsche ў аэрапорце Мюнхена.

Выязджаючы з паркоўкі, ён прыціснуўся ўшчыльную да іншага аўтамабіля і праехаў пад шлагбаўмам, зэканоміўшы пры гэтым крыху менш за 230 еўра. 

Пасля таго як Леман прызнаў сваю віну, судовы працэс можа быць значна скарочаны. Адвакат Лемана і пракуратура дамовіліся аб угодзе яшчэ да пачатку працэсу.

«Спадар Леман прызнае сваю віну. Ён дасягнуў пагаднення з суседзямі. А паркоўка ў выніку была аплачаная», — растлумачыў адвакат Лемана Фларыян Уфер. 

Удакладняецца, што Леман у якасці кампенсацыі аддаў суседу, чый гараж ён пашкодзіў, 60 тысяч еўра.

Каментары1

  • Дурачок
    27.09.2024
    Аддаў суседу за спіленую балку 60 тысяч еўра? Во дзе дурань :)))

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка2

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя дамаглася выключэння патрыярха Кірыла з санкцыйнага пакета Еўрасаюза7

Прэзідэнт Ірана наклаў вета на закон аб абавязковым нашэнні хіджаба4

У Мінску машына сутыкнулася з тралейбусам і вылецела за межы праезнай часткі ВІДЭА1

Стала вядома, супраць каго ў Беларусі ЕС увёў новыя санкцыі3

У карыстальнікаў з Беларусі з'явіліся праблемы з доступам да Viber2

Башар Асад упершыню пракаментаваў сваю адстаўку12

Стартап з беларускімі каранямі Yotewo прыцягнуў $250 000 ад брытанскага інвестфонду

Азаронак заявіў, што пажар у Віцебску можа быць звязаны з «жаданнем разгайдаць Беларусь перад выбарамі»8

«Дзверы ляжалі ўнутры кабінета». У польскім Гданьску двойчы абакралі салон прыгажосці беларускі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка2

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →