Ідэальнае месца ў Мінскай вобласці для паездкі на выходныя восенню
Па натхненне можна адправіцца ў атмасферны музей Максіма Багдановіча ў вёсцы Ракуцёўшчына, размешчаны ўсяго за 50 кіламетраў ад Мінска. Тут, на Маладзеншчыне, паэт правёў два месяцы ўлетку 1911 года і стварыў цыкл вершаў.
Пра сваю паездку туды расказала блогерка ў тыктоку, заўважыла «Мінская праўда».
Музейны комплекс складаецца з трох будынкаў. Уваход каштуе 5 рублёў. За 15 рублёў можна замовіць дадатковую экскурсію.
«Ідэальна для паездкі ў выходныя», — раіць блогерка ў тыктоку. У яе відэа адлюстраваны не толькі інтэр'еры музея, але і маляўнічыя краявіды.
Дабрацца можна як на маршрутцы, так і на электрычцы (даехаць маладзечанскай электрычкай да станцыі «Уша» (Краснае) і там кіламетр-паўтара прайсці пешкі).
Каментары