Беларускія рублі ўзору 2000 года яшчэ можна абмяняць да 31 снежня 2024 года. З 1 студзеня 2025 года яны будуць несапраўднымі, паведамляе Нацбанк.
Банкноты і манеты мяняюць у суадносінах 10 000:1. Напрыклад, банкнота наміналам 100 беларускіх рублёў узору 2000 года — гэта 1 капейка ўзору 2009 года. А банкнота ў 50 тыс. рублёў 2000-га — 5 сучасных рублёў.
Абмен праводзяць у касах Нацбанка. Узнагароджанне за аперацыю не спаганяецца. Касы Нацбанка знаходзяцца ў Мінску на вуліцы Талстога, 6.
Каментары