Вайна33

Камандзір «Ахмата»: расійскія вайскоўцы здзейснілі 187 злачынстваў у Курскай вобласці, у тым ліку забойствы і згвалтаванні

Апці Алаўдзінаў, вырашыўшы ў чарговы раз пахваліць чачэнскае падраздзяленне, падсвятліў тэму, якую расійскія ўлады не афішуюць.

Апці Алаўдзінаў. Скрыншот відэа

Камандзір спецназа «Ахмат» Апці Алаўдзінаў заявіў, што расійскія вайскоўцы здзейснілі 187 злачынстваў у Курскай вобласці.

Пра гэта намеснік начальніка галоўнага вайскова-палітычнага ўпраўлення Мінабароны расказаў у інтэрв'ю Z-ваенкару Максіму Калашнікаву, заўважыла «Агентство».

Праваенны блогер спытаў у Алаўдзінава, ці даходзілі да яго чуткі пра «непрыстойныя паводзіны» байцоў «Ахмата» ў тыле.

«Я знаходжуся цяпер на курскім кірунку. Я адразу ж схадзіў да начальніка УМУС Курскай вобласці [Віктару Косараву] і задаў яму ў лоб пытанне: «Якія ў вас праблемы з «Ахматам»? — як толькі я сюды зайшоў. Ён усміхнуўся і сказаў: «У нас на тэрыторыі здзейснена 187 злачынстваў вайскоўцамі. Гэта забойствы, згвалтаванні, іншае, іншае», — сказаў Алаўдзінаў.

Пры гэтым ён заявіў, што байцы «Ахмата» нібыта не былі замяшаныя ні ў адным з гэтых злачынстваў.

Алаўдзінаў не ўдакладніў, за які перыяд былі здзейсненыя гэтыя злачынствы. Паведамлялася, што «Ахмат» прыбыў у Курскую вобласць 8 жніўня.

Расійскія ўлады пра злачынствы, учыненыя расійскімі вайскоўцамі ў Курскай вобласці, не паведамлялі, маўчаць і афіцыйныя СМІ. Пра злачынствы становіцца вядома дзякуючы публікаваным у тэлеграм-каналах відэа з камер назірання. У прыватнасці былі апублікаваныя кадры некалькіх рабаванняў крам, як мінімум у адным такім злачынстве ўдзельнічаў вайсковец з Чачні.

Каментары3

  • обле гоп
    23.10.2024
    а чему здесь удивляться, рф - это недострана, только полный ее развал и упразднение
  • Гарамбуш
    23.10.2024
    Ахмат - это сила, которая уничтожит и развалит эту страну
  • Пристрелят как собаку
    24.10.2024
    а я буду на костях пиво пить

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч18

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы збіраецца ўзмацніць правілы выдачы віз

Трамп апублікаваў карту з Канадай, далучанай да ЗША22

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць на ўкраінскай мяжы

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам4

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю2

Лясныя пажары ахапілі захад Лос-Анджэлеса, жыхароў заклікалі эвакуявацца

Малако: піць дзеля здароўя ці адмовіцца з-за шкоды? Навукоўцы даюць адказ16

У студзеньскай Беларусі заўважылі жывога хрушча ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч18

Стала вядома, хто жаніх былой дэпутаткі Марыі Ваcілевіч

Галоўнае
Усе навіны →