КДБ 24 кастрычніка ўнёс у спіс «тэрарыстаў» 24 чалавекі. У спіс трапілі 20 фігурантаў справы «аналітыкаў Ціханоўскай», якіх раней завочна асудзілі ад 10 да 20 гадоў калоніі, піша «Позірк».
Сярод іх старшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, яе прэс-сакратар Ганна Красуліна, спецпрадстаўнік у пытаннях выбараў Аляксандр Шлык, дарадца ў пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі, палітолаг, філосаф, былы акадэмічны дырэктар Інстытута стратэгічных даследаванняў BISS Пётра Рудкоўскі, палітык Павел Усаў, дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House Рыгор Астапеня, сацыёлаг Філіп Біканаў, аглядальнік «Радыё Свабода» Юрый Дракахруст, дырэктар Інстытута «Палітычная сфера» Андрэй Казакевіч, даследчыца Вераніка Лапуцька, праграмны дырэктар «Вольнага Беларускага ўніверсітэта» Аляксандр Лагвінец, журналістка Ганна Любакова, палітолагі Марыя Рогава, Кацярына Шмаціна і Алеся Руднік, эксперт праекта SYMPA/BIPART Наталля Рабава, навуковы супрацоўнік Гарадскога ўніверсітэта Манчэстэра і Віленскага ўніверсітэта палітолаг Таццяна Чуліцкая, Яўген Крыжаноўскі і Васіль Навумаў.
Таксама ў пералік унесены палітвязні: Андрэй Слізевіч, асуджаныя Аляксандр Залатарэвіч, Віталь Саўко і Людміла Дайнека. На які тэрмін пазбаўлення волі асудзілі беларусаў, невядома.
У спіс «тэрарыстаў» уключылі 25-гадовую актывістку з Рэчыцы і дзяўчыну памерлага ў Кіеве актывіста Віталя Шышова Бажэну Жолудзь, завочна прысуджаную да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Каментары