Былая канцлер Германіі Ангела Меркель, якая кіравала краінай 16 гадоў, раскрыла падрабязнасці сваіх адносін з Дональдам Трампам падчас яго першага тэрміну прэзідэнцтва. Фрагменты мемуараў Меркель, якія хутка выйдуць у свет, апублікавала выданне Die Zeit.
У сваіх мемуарах былая канцлер Германіі Ангела Меркель апісвае стыль паводзінаў Дональда Трампа, піша Politico са спасылкай на нямецкае выданне Die Zeit, у распараджэнні якога аказаліся фрагменты мемуараў.
«Трамп аналізаваў усё з пункту гледжання прадпрымальніка, якім быў да палітыкі. У яго менталітэт забудоўшчыка — кожны ўчастак можна было выкарыстоўваць толькі адзін раз. Калі ён яго не атрымліваў, значыць, яго атрымліваў хтосьці іншы. Гэтак жа ён глядзеў і на свет», — піша Меркель.
Паводле слоў былога канцлера, для Трампа ўсе краіны былі адна для адной выключна канкурэнтамі, і поспех адной для яго азначаў няўдачу іншай — ён не верыў у росквіт усіх за кошт супрацоўніцтва.
Меркель у мемуарах прызнаецца, што Трамп для яе быў складаным суразмоўцам. Тая нават звярнулася па параду да Папы Рымскага Францыска, каб даведацца, як лепш паводзіць сябе з амерыканскім прэзідэнтам.
«Не называючы імёнаў, я аднойчы спытала Францыска, як бы ён даў рады з прынцыпова рознымі думкамі сярод уплывовых лідараў», — распавядае Меркель, маючы на ўвазе пагрозы Трампа вывесці ЗША з Парыжскага пагаднення па клімаце 2015 года.
«Францыск адразу мяне зразумеў і адказаў проста: «Гні, гні, гні, але асцярожна, каб не зламаць». Мне спадабалася гэтая метафара. У такім духу я і паспрабавала ў Гамбургу вырашыць сваю праблему з Парыжскім пагадненнем і Трампам», — успамінае Меркель.
Значная частка ўспамінаў былога канцлера пра Трампа, як адзначае Die Zeit, тычыцца першай сустрэчы з ім у Белым доме ў сакавіку 2017 года.
«Мы гаварылі на двух розных узроўнях: я аперавала фактамі, ён — эмоцыямі. На мае аргументы ён звяртаў увагу, як правіла, толькі для таго, каб пабудаваць на іх аснове новыя абвінавачванні.
З нашых першых адносін я зрабіла важную выснову: ніякая сумесная праца з Трампам для сусветнага развіцця немагчыма», — падкрэслівае Меркель у мемуарах.
Палітык дадае, што фактар Трампа вымусіў яе публічна заяўляць аб тым, што Еўропа павінна больш актыўна адстойваць свае каштоўнасці і прынцыпы, не спадзеючыся на іншых.
Меркель таксама адзначае, што падчас сустрэчы ў сакавіку 2017 года Трамп хацеў даведацца яе меркаванне пра Пуціна.
«Дональд Трамп задаў мне шэраг пытанняў, у тым ліку пра маё ўсходнегерманскае паходжанне і асабліва пра мае адносіны з Пуціным. Ён, відаць, быў вельмі зачараваны расійскім прэзідэнтам. У далейшым у мяне склалася ўражанне, што яго прывабліваюць палітыкі з аўтакратычнымі і дыктатарскімі рысамі», — рэзюмавала Меркель у сваіх мемуарах.
Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?
«Перад вайной Харыс заявіла Зяленскаму, што на Кіеў пойдуць 40 тысяч расійскіх салдат з Беларусі»
Халезін пра 2020: «Перамовы пра гарантыі бяспекі Лукашэнку ішлі, але ён нават не падняў трубку, калі пазваніла Меркель»
Каментары
...
значыць чарговаму браку двух сясцёр (расеі і германіі) быць. газаправод не дасьць саўраць