Грамадства11

Адкуль праўладныя сацыёлагі ўзялі 80% падтрымкі Лукашэнкі

Сяргей Чалы ўпэўнены, што гэтаму ёсць лагічнае тлумачэнне.

Фота: Getty Images

У новым выпуску «Навін з Чалым» аналітык звярнуў увагу на вынікі сацыялагічнага апытання, якія прэзентавалі праўладныя сацыёлагі ЕсооМ у Беларусі. Адпаведна яму, 80,4% беларусаў адказалі, што давяраюць Лукашэнку.

Аналітык звяртае ўвагу, што гэтая лічба амаль супадае з лічбай галасоў, якія, па меркаванні самога Лукашэнкі былі аддадзены за яго падчас апошніх выбараў.

«Я нават прызнаўся, што… ну ладна, там, 82 ці колькі было працэнтаў [афіцыйна]. У губернатараў — і ў вас [у Расіі], і ў нас ёсць такое спаборніцтва. Гомельская вобласць там — 79%. Ну я тут буду ўсё рабіць, каб было 79,5%. 80%? Ну, 80 і дзве дзясятыя. Але ніхто не аспрэчвае перамогу», — гаварыў Лукашэнка ў 2020-м.

Акрамя гэтага лічбу ў 80% Лукашэнка агучваў у чэрвені мінулага года на сустрэчы са старшынёй ЦВК Карпенкам:

«Каля 80% адназначна сёння падтрымліваюць той курс, які мы вызначылі. Ну, за 20%, якія вагаюцца і якія супраць, мы яшчэ пазмагаемся».

У лютым гэтага года Лукашэнка заяўляў: «Мы, зыходзячы з ужо майго вопыту, спрабуем прааналізаваць ход гэтай кампаніі і бачым, што сённяшнюю ўладу падтрымлівае больш за 87% насельніцтва. Адназначна падтрымліваюць».

Чалы ж мяркуе, што ўзровень падтрымкі Лукашэнкі з 2020-га не змяніўся — таму і рэпрэсіі перад выбарамі ўзмацніліся.

У 2020 годзе, згодна з тым апытаннем Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук, узровень даверу Лукашэнку ў Мінску складаў 24%. Тагачасны дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Генадзь Коршунаў пацвердзіў праўдзівасць лічбаў.

Каментары1

  • Труд делает свободным
    19.11.2024
    В Освенциме тоже около 99% поддерживали курс Гитлера.

Чым цяпер жыве гераіня стылёвага фота з Маршу жанчын 2020-га8

Чым цяпер жыве гераіня стылёвага фота з Маршу жанчын 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт непрызнанай Абхазіі пайшоў у адстаўку2

Кепскі мір ці зацяжная вайна. Як Украіна рыхтуецца да таго, што Трамп паспрабуе адразу пасадзіць яе за стол перамоваў13

Беларусь згуляла ўнічыю з Балгарыяй у апошнім матчы Лігі нацый. Лукашэнку на трыбунах таксама ўспомнілі5

Абарваныя адразу два інтэрнэт-кабелі, якія злучаюць Скандынавію з Германіяй і Літвой. Падазраюць дыверсію15

Беларусцы прыйшлося вярнуць дзіцячую дапамогу дзяржаве за паўгода. Што адбылося?8

Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам. Яна прысвяціла яе мужу — Юрыю Зісеру

Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі1

Лукашэнка дазволіў паляванне на мядзведзя і рысь9

У лабавым сутыкненні з МАЗам загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве гераіня стылёвага фота з Маршу жанчын 2020-га8

Чым цяпер жыве гераіня стылёвага фота з Маршу жанчын 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →