Грамадства1717

Халезін пра 2020: «Перамовы пра гарантыі бяспекі Лукашэнку ішлі, але ён нават не падняў трубку, калі пазваніла Меркель»

У вялікай размове з «Нашай Нівай» Мікалай Халезін расказаў, што ў 2020-м краіны Азіі і Лацінскай Амерыкі былі гатовыя прыняць Лукашэнку ў выпадку яго сыходу з пасады.

«Наша Ніва»: Вы нядаўна расказвалі, як у 2020-м спрабавалі весці перамовы з Лукашэнкам. «Мы прапаноўвалі варыянт адлёту. Быў чалавек, які гатовы быў гарантаваць яму бяспеку. Нават яго дзеці былі за гэта». Можаце расказаць больш?

Мікалай Халезін: Гэта не зусім так выглядала. Мы ў прамым кантакце не былі, і не было ў гэтым неабходнасці. Гэта не тычылася апазіцыйных структур — хутчэй, камунікавалі з нашымі замежнымі партнёрамі. І тады была такая ідэя. Бяспеку гарантавала б краіна, якая прымае.

Перамовы шлі, але наш кліент быў у такім істэрычным стане, што нават не падняў трубку, калі пазваніла Ангела Меркель, якая павінна была весці перамовы. Пасля нам патлумачылі, што ён з жанчынай і не мог весці перамовы, не ў яго характары, не ў яго псіхічным стане. Адзіны, хто мог бы быць — хтосьці з кіраўнікоў дзяржаў, хто ў свой час развязваў вайну ці вёў баявыя дзеянні. Мог быць, напэўна, Джордж Буш-малодшы, брытанскі прэм’ер Тоні Блэр (і ён быў гатовы да перамоў).

Усё гэта было па-за сістэмай прамога кантакту з Лукашэнкам, таму што ён на гэты кантакт так і не пайшоў.

«НН»: То-бок быў кантакт з яго атачэннем?

МХ: Так, гэта былі сігналы, якія пасылаліся. Калі табе тэлефануе кіраўніца Германіі, то ты павінен разумець, пра што будзе размова, асабліва на піку канфрантацыі. І яго дзеці яшчэ да выбараў казалі — гэта ўжо з іншых крыніц гісторыя, — што, можа быць, трэба нешта прыдумаць, каб захаваць свае актывы. Ён на гэта не пайшоў, увайшоўшы ў такое псіхалагічнае піке, з якога не выбраўся.

Аляксандр Лукашэнка на мітынгу ў яго падтрымку 16 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

«НН»: Гэты план прапаноўвалі заходнія палітыкі?

МХ: Скажам так, на той момант ніякага апазіцыйнага блоку не існавала. Існавалі штабы, гэтыя штабы не мелі міжнароднай падтрымкі, бо яны не развівалі міжнародны кірунак. Таму давялося ўзяць гэтую адказнасць групе, якая актыўна працавала на працягу многіх гадоў з заходнімі палітыкамі. 

«НН»: А якія краіны ў гэтым плане былі б гатовыя яго прыняць? Эміраты?

МХ: Так, ёсць цэлы шэраг краін, якія могуць гэта рабіць. У асноўным гэта тычыцца Азіі і Лацінскай Амерыкі.

Чытайце таксама:

Каментары17

  • Сказки от Халезина
    05.04.2024
    "Мы ему позвонили, но трубку он не взял". На этом борьба Халезина с режимом закончилась.
  • Kate
    05.04.2024
    Вам Халезін за піяр заплаціў?
  • Жора
    05.04.2024
    Байкі са склепу. Хто такі быў у 2020-ым Халезін у беларускай палітыцы? Ніхто - ад'ехаў пятнаццаць таму ў UK, там ціха грантасмочыў, не высоўваўся. А тут раз - і ў 2020-ым варочае цэлай апазіцыйнай групай ды хоча ўзначаліць перамовы з Лукашэнкам. А хто ты, каб нешта ўзначальваць і перамаўляцца? Лідар думак, візіянер, змагар, раскручаная асоба? Ніхто. Вынік адпаведны.

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →