Свет

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

Cambridge Dictionary (Кембрыджскі слоўнік) назваў словам 2024 года дзеяслоў «маніфеставаць» («manifest»). Аб гэтым арганізацыя паведаміла на сваім сайце.

Згодна з вызначэннем універсітэта, «маніфеставаць» азначае «выкарыстоўваць метады, такія як візуалізацыя і афірмацыя, каб дапамагчы сабе ўявіць дасягненне чаго-небудзь жаданага, з верай, што гэта дапаможа гэтага дасягнуць».

Карыстальнікі інтэрнэту шукалі гэтае слова амаль 130 тысяч разоў на працягу года. Як лічаць у Кембрыджы, гэты дзеяслоў «спыніў сваё асноўнае выкарыстанне ў супольнасці самадапамогі і ў сацыяльных сетках і стаў шырока ўзгадвацца ў асноўных СМІ».

Яго выкарыстоўвалі вядомыя артысты, спартсмены і ўплывовыя прадпрымальнікі. Сярод іх былі гімнастка Сімона Байлз, лёгкаатлет Эзра Фрэх, спявачкі Сабрына Карпентэр і Дуа Ліпа.

«Калі мы абіраем слова года па версіі Кембрыджскага слоўніка, мы кіруемся трыма фактарамі: данымі пра карыстальнікаў, духам часу і мовай», — патлумачыў менеджар па выдавецкай дзейнасці Вендалін Ніколс.

У Кембрыджы адзначылі, што слова «маніфеставаць» існуе ўжо некалькі стагоддзяў, але яго значэнне змянілася. Спачатку гэты дзеяслоў, што прыйшоў у англійскую мову з лаціны і французскай, азначаў «лёгка заўважны або відавочны», а потым — «паказаць нешта ясна».

«Маніфеставаць» абышло ў барацьбе за тытул слова года такія ісціўнікі, як «брат» («brat»), «экатарыянец» («ecotarian») і «стойкасць» («resilience»).

Увагу спецыялістаў Кембрыджскага слоўніка ў 2024 годзе таксама прыцягнулі словы «квішынг» («quishing»), «рэсэнтыізм» («resenteeism»), «джымфлюенсар» («gymfluencer»), «вампір» («vampire») і выражэнне «праблема кактэйльнай вечарынкі» («cocktail party problem»)

Каментары

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

У Мінску людзі ўначы выстройваюцца ў чэргі, каб купіць рэдкія манеты

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?32

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →