Касым-Жамарт Такаеў даручыў сваёй адміністрацыі, ураду, усім сілавым ведамствам і акімам (кіраўнікам мясцовых органаў улады) прыняць тэрміновыя меры па гарантаванні бяспекі асноўных ваенных і грамадзянскіх аб'ектаў «у сувязі з эскалацыяй сітуацыі вакол Украіны». Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Берык Уалі, паведамляюць Навіны Казахстана.
Ён удакладніў, што старшыні палат парламента пастаўленыя ў вядомасць аб мерах, якія прымаюцца. Таксама Уалі дадаў, што для Казахстана важна захаванне «стабільнасці, спакою, законнасці і парадку», нагадаўшы, што Рэспубліка неаднаразова выступала «за вырашэнне пытання аб спыненні ваенных дзеянняў паміж двума славянскімі народамі шляхам перамоваў».
Каментары