Нямецкія ведамствы «знаходзяцца ў цесным кантакце з адпаведнымі органамі ўнутры краіны і за мяжой», паведаміў прадстаўнік аднаго з ведамстваў бяспекі ФРГ.
Сваё расследаванне праводзіць і Кампанія DHL, паведаміў прадстаўнік яе даччынай фірмы ў Літве агенцтву Reuters. У DHL кажуць, што ў канцэрна няма інфармацыі аб якіх-небудзь падазроных пасылках на борце самалёта, які разбіўся, піша Deutsche Welle.
У самалёце знаходзіліся двое грамадзян Іспаніі, адзін з іх загінуў.
Яшчэ адзін грамадзянін Германіі і грамадзянін Літвы атрымалі раненні.
Каментары