Яны аднеслі купюру ў банк, але касір нешта западозрыла.
Двое мужчын знайшлі ў лясной траве купюру ў 50 еўра і вельмі абрадаваліся гэтаму. Яны вырашылі абмяняць яе на рублі і прынеслі купюру ў банк.
Аднак работнік банка западозрыў, што банкнота несапраўдная, і звярнуўся ў міліцыю. Экспертыза пацвердзіла падазрэнне, паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Як паказала экспертыза, купюра была надрукавана на прынтары і яна не змяшчала некаторыя элементы, характэрныя для сапраўдных грошай, у тым ліку серыйныя нумары, год выпуску і іншыя маркіроўкі.
Купюру ў мужчын забралі, а ў дачыненні да іх распачалі крымінальную справу.
Каментары