Магілёўскі абласны суд у верасні асудзіў 19-гадовага палітзняволенага Данііла Гарасіма да 10 гадоў калоніі і штрафу памерам у 600 базавых велічыняў (24 000 рублёў), піша «Вясна».
Хлопца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве), ч. 2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Ігар Зямцоў.
Данііл — 19-гадовы юнак. Згодна з прапагандысцкім фільмам АНТ, яго абвінавачвалі ў «здрадзе дзяржаве» за тое, што ён фатаграфаваў вайсковыя аб'екты ў Асіповічах і спрабаваў перадаць «башмак» ініцыятыве «Супраціў». У фільме паказалі, як за ім сачылі сілавікі.
Па інфармацыі «Вясны», Вярхоўны суд 3 снежня разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксандра Рыбакова пакінула прысуд Даніілу ў сіле, а скаргу — без задавальнення. У хуткім часе хлопца этапуюць для адбыцця пакарання ў шклоўскую калонію № 17.
Судзяць 19-гадовага хлопца, які павёўся на правакацыю КДБ. Яму пагражае да пятнаццаці гадоў калоніі
Сілавікі затрымалі семярых падлеткаў, якіх вінавацяць у тэрарызме і здрадзе дзяржаве
19-гадовага палітвязня сёння сталі судзіць за «здраду дзяржаве»
19-гадовага палітвязня хутка пачнуць судзіць за «здраду дзяржаве»
Каментары