Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»
У рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Вашынгтон Кэпіталз» на сваім лёдзе перайграў «Лос-Анджэлес Кінгз» з лікам 3:1.
У складзе сталічнай каманды беларускі форвард Аляксей Протас гуляў на правым фланзе другога звяна, піша Belarushockey.by.
На 10-й хвіліне госці дапусцілі грубую памылку пры выхадзе з зоны, партнёры вывелі Протаса на выдатную пазіцыю, і ён аформіў свой 13-ы гол у сезоне.
У канцоўцы матча Протас аформіў дубль, закінуўшы ў пустую браму суперніка.
У выніку Протас правёў на лёдзе 17:50, набраў 2 (2+0) ачкі, нанёс 4 кідкі, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «+2». Яго прызналі трэцяй зоркай матча.
У сезоне ў Протаса 33 гульні, 29 (14+15) балаў, паказчык карыснасці «+18», 6 хвілін штрафу.
«Вашынгтон» з 48 баламі ў 33 гульнях займае 1-е месца ў табліцы Усходняй канферэнцыі.
Наступны матч «Вашынгтон» правядзе 23 снежня ў гасцях супраць «Бостана».
-
Украінец Аляксандр Усік зноў перамог Тайсана Ф'юры і абараніў тытул чэмпіёна свету па боксе ў суперцяжкай вазе
-
Беларускіх канькабежцаў дапусцілі да алімпійскай кваліфікацыі ў нейтральным статусе
-
Беларусь засталася на 52-м месцы ў табліцы каэфіцыентаў УЕФА і пазбавілася чацвёртага клуба ў еўракубках у сезоне-2026/27
Каментары