Амерыканскі крэйсер Гэтэсбург 22 снежня выпадкова збіў знішчальнік-бамбавік ЗША над Чырвоным морам.
Два пілоты ВМС ЗША былі вымушаныя катапультавацца ў нядзелю ў выніку «сяброўскага агню», заявілі амерыканскія вайскоўцы. Абодва пілоты былі знойдзены жывымі, адзін з іх атрымаў нязначныя раненні.
Па дадзеных Цэнтральнага камандавання ЗША, збіты самалёт F/A-18 узляцеў з палубы авіяносца «Гары Трумэн».
«Ракетны крэйсер Гэтэсбург, які ўваходзіць у склад авіяноснай ударнай групы Гары Трумэн, памылкова абстраляў і збіў самалёт F/A-18», — гаворыцца ў заяве Цэнтральнага камандавання.
Збіты самалёт быў двухмесным знішчальнікам F/A-18 Super Hornet.
ВМС ЗША патрулююць рэгіён Чырвонага мора больш за год, ахоўваючы камерцыйныя караблі ад нападаў еменскіх хусітаў.
Каментары