Меркаванні11

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі

А таксама — ці можа на іх вырашацца пытанне беларускіх палітвязняў.

Аналітык Арцём Шрайбман. Скрыншот відэа праграмы «Гадзіннічак цікае»

У новым выпуску праграмы «Гадзіннічак цікае» аналітык Арцём Шрайбман разважае: Беларусь можа стаць месцам перамоў толькі ў выпадку капітуляцыі Украіны, бо ў яе не будзе магчымасці выбіраць пляцоўку (напрыклад, як было ў пачатку вайны, калі не было зразумела, наколькі Украіне ўдасца выстаяць)

Але пры іншых сцэнарах, калі Украіна застаецца дастаткова моцнай, то якая матывацыя ехаць у Беларусь, задаецца пытаннем Шрайбман

«Ты едзеш проста на тэрыторыю свайго ворага па факце. Адрозненне ад 2015 года — што Лукашэнка страціў гэту аўру нейтральнасці, цалкам. Але і тады былі пытаннечкі. І тады былі чуткі, што праслухоўка стаяла ў кабінетах заходніх і ўкраінскіх дэлегацый і перадавала ўсё ў Расію, і ў прынцыпе былі сумневы наконт таго, наколькі гэта нейтральная пляцоўка», — кажа аналітык.

Тая ж Анкара — больш прымальны варыянт.

Але вырашаць асобныя пытанні — напрыклад, вызваленне ваеннапалонных, вяртанне ўцекачоў — могуць праз Беларусь, лічыць Шрайбман.

Ці могуць беларускія палітвязні стаць часткай перамоў? Складана ўявіць, што гэта будуць абмяркоўваць на саміх перамовах, мяркуе Шрайбман. Магчыма, Лукашэнку могуць паставіць умову перад імі — калі хочаш за стол перамоў, то выпусці палітвязняў, гэта твой «уваходны квіток».

Але Шрайбман асцерагаецца, што калі Лукашэнку і «пранясуць на перамовы», то без умоў, і ён там вырашыць сваю задачу — «хоць крыху, але перагарнуць старонку»

«Ён атрымлівае згадку ў нейкім тэксце мірных перамоў, ён пасядзеў з вялікімі людзьмі, ён атрымлівае нейкае перагортванне, ён атрымлівае меншую зашкварнасць пасля — адпаведна ўмовы, якія раней хоць неяк звязваліся з правамі чалавека, спыняюць з імі звязвацца. У краіне нармалізуецца Туркменістан», — акрэслівае сцэнар аналітык.

Такі фармат, на думку Шрайбмана, нашкодзіць Беларусі.

«Пры ўсім тым, што мы можам атрымаць нейкі вывад Расіі з Беларусі, нейкае замацаванне статусу-кво, непаглыбленне нас у расійскую арбіту, мы пры гэтым атрымліваем поўную нармалізацыю таго трындзеца, які адбываецца з правамі чалавека».

Каментары1

  • Чалый
    23.12.2024
    Ни один прогноз Шрайбмана не сбылся

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адказалі, які падарунак ад працадаўцаў іх найбольш бы парадаваў3

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?6

Упаў з крэсла і не паспеў адключыць камп‘ютар. На якіх дробязях праколваліся расійскія разведчыкі?5

Прызначылі суд над святаром Анджэем Юхневічам, замест палітыкі абвінавачваюць у педафіліі

Саудаўская Аравія папярэджвала Германію пра небяспеку чалавека, які заехаў у натоўп у Магдэбургу3

Над Беларуссю сёння цягнулі на буксіры верталёт ВІДЭА

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай9

Пракуратура Лейпцыга не выявіла складу злачынства ў дзеяннях дэпутата Дорнау ў Беларусі4

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні14

Усё здарылася на Новы год. Смерць самай публічнай супрацоўніцы мінскага АМАПа дагэтуль пакідае пытанні

Галоўнае
Усе навіны →