Школьнікі і камсамольцы намалявалі партрэты да 145-й гадавіны кіраўніка СССР па ініцыятыве руху «Наш Сталін». Усяго сабралі каля 40 малюнкаў. Дзеці таксама чыталі вершы пра савецкага лідара-тырана, піша тэлеграм-канал «Осторожно, новості».
Прадстаўнік руху адзначыў тэндэнцыю, што маладое пакаленне пачынае «паважаць Сталіна» і «пачынае бачыць», нягледзячы на прапаганду супраць генеральнага сакратара.
«Маладыя з 5-8 класаў цікавяцца, хто такі Сталін, чаму яго ачарняюць і чаму для нас ён з'яўляецца героем, чаму дзядулі і бабулі паважаюць яго. Чаму савецкая дзяржава была такой вялікай і магутнай, а цяпер у нас існуюць праблемы?» — падкрэсліў прадстаўнік руху.
Каментары