Культура2020

Жыццёвыя драмы Аляксандра Саладухі: ад прафнепрыдатнага артыста да праўладнага мільянера

У беларускім шоу-бізнэсе складана знайсці персанажа, больш пазнавальнага і неадназначнага за Аляксандра Саладуху. Са сцэны і тэлеэкранаў ён расказвае пра дабрабыт, моцную сям’ю і нахвальвае Лукашэнку, але ў ягоным жыцці былі і незапатрабаванасць, і алкаголь, і думкі пра самагубства, і крывавыя сямейныя драмы.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха. Фота spektr.by

Жыццё Аляксандра Саладухі сёння здаецца максімальна прадказальным — у 65 гадоў ён ездзіць у бясконцыя туры па Беларусі, спявае на «Марафоне адзінства» і жыве ў загарадным доме пад Мінскам. Але лёс артыста вызначыла некалькі выпадковасцяў, без якіх, магчыма, ён бы і ўвогуле не стаў музыкантам.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Саша Саладуха на руках у сваёй маці. Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

Дзяцінства Саладухі прайшло ў Казахстане, дзе служыў ягоны бацька. У шостым класе хлопчык пабачыў па тэлевізары фільм пра «Песняроў» і літаральна захварэў на Мулявіна. Хоць Саладуха рос у сям’і беларусаў, роднай мовы ён не ведаў, таму песні легендарнага ансамбля проста завучваў на памяць і планаваў звязаць сваё жыццё з музыкай. Ці на крайні выпадак са спортам.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Маленькі Саша Саладуха на руках у бацькі. Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

Але раптоўна здарылася тое, што кардынальна змяніла планы падлетка. У 1976 годзе бацьку Антона Міхайлавіча збіла машына. І пакуль той ляжаў у бальніцы, яго сын вырашыў стаць доктарам — і пасля школы падаў дакументы ў медыцынскі інстытут у Карагандзе. 

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха з маці і сястрою Алай. Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

У Казахстане Саладуха адвучыўся тры гады, пасля чаго перавёўся ў Мінск, куды на той момант ужо пераехала ягоная сям’я. Тады ж ён у першы раз ажаніўся — шлюбу з аднагодкай хапіла на тры гады, дзяцей студэнты-медыкі не завялі.

Дыплом хлопец атрымаў толькі таму, што ўдзельнічаў у самадзейнасці і выступаў за факультэт на розных конкурсах. Сам Саладуха прызнаваўся, што яго жадання быць доктарам хапіла толькі на паўтара месяца, пасля яго думкі былі занятыя толькі музыкай. 

Але шлях на сцэну заняў яшчэ некалькі гадоў. Пасля сканчэння медінстытута трэба было адпрацоўваць, таму Аляксандра Саладуху адправілі ў санстанцыю. 

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха. Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

Менш чым праз год малады санітар напрасіўся ў іншае месца. Такое знайшлося ў рыбнаглядзе, дзе Саладуха стаў інспектарам, атрымаў форму і нават пісталет. 

Адзінае, пра што марыў маладзён, — гэта сцэна. Пасля працоўнага дня ён ішоў у Палац культуры прафсаюзаў, дзе рэпеціраваў з аркестрам, а на выхадных і святах выступаў у парках з песнямі савецкіх мэтраў: Юрыя Антонава, Александра Разенбаўма, Юрыя Лазы і іншых. 

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха — саліст эстраднага аркестра пад кіраўніцтвам Вячаслава Сердзіка пры Палацы прафсаюзаў. Скрын відэа: ONTBLOG / YouTube

У 1987 годзе Аляксандр Саладуха звольніўся з рыбнагляду, і з таго моманту фактычна пачалася ягоная сольная кар’ера. Па вечарах ён прыходзіў з гітарай у бар гасцініцы «Юбілейная», каб граць чужыя песні.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха. Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

Там цёрлася розная аўдыторыя: ад бандытаў і прастытутак да высокапастаўленых чыноўнікаў і артыстаў. Спяваў Саладуха ўсім, у тым ліку і крымінальнікам. Як сам ён згадваў у адным з інтэрв’ю, братва яго купляла за 50 рублёў. Да таго ж у «Юбілейнай» можна было лёгка займець карысныя знаёмствы, што і здарылася з героем нашай гісторыі. 

Аднойчы маладога спевака заўважыў народны артыст СССР, дырыжор канцэртнага аркестра Арменіі Канстанцін Арбелян. Ён падазваў Саладуху да сябе і расказаў таму, што ў Беларусі ягоны добры знаёмы Міхаіл Фінберг стварае свой калектыў. Арбелян арганізаваў маладому спеваку праслухоўванне, і так у 87-м Саладуха стаў удзельнікам канцэртнага аркестра Беларусі.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Канцэртны аркестр Беларусі. Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

Але, падобна, вядомы беларускі дырыжор узяў артыста без музычнай адукацыі толькі каб дагадзіць свайму сябру, бо ўжо праз год Аляксандра Саладуху звольнілі, прычым не проста так. У працоўнай кніжцы Фінберг напісаў, што той прафнепрыдатны. 

Для 29-гадовага спевака гэта было моцным ударам. Ён расказваў, што шмат плакаў і заліваў гора алкаголем, хаця ў яго толькі-толькі нарадзіліся двайняты Антон і Саша. Бацькам спявак стаў у сваім другім шлюбе — з музыканткай Наталляй Біруковай.

У канцы 80-х ён выступаў там-сям — то мінскі мюзік-хол, то тэатр песні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча. Ужо тады Саладуха спрабаваў вылучацца выглядам — доўгімі валасамі і падведзенымі вачыма.

Калі Беларусь стала незалежнай, артыст сабраў свой гурт «Карусель», з якім аб’ездзіў усю Беларусь і нават выступіў на першым фестывалі «Славянскі базар» улетку 1992 года. Прычым з песняй на беларускай мове, якую Саладуху давялося вывучыць, бо такімі былі тэндэнцыі нованароджанага айчыннага шоу-бізнэсу.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
На фестывалі «Славянскі базар». 1992 год. Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

У тым жа 92-м з Аляксандрам Саладухам здарылася яшчэ адна чароўная выпадковасць. Артыкул пра маладога спевака ў газеце пабачыў вядомы кампазітар Эдуард Ханок. Ён знайшоў кантакты музыканта, запрасіў да сябе ў госці і стаў паказваць свае песні. 

Цікава, што галоўны хіт Саладухі пра чужую мілую старэйшы за яго самога. Яшчэ ў 50-я яго выконваў вядомы эстрадны спявак Мікалай Шчукін, але мелодыя была зусім іншай. Пазней Ханок прыдумаў на тыя ж словы сваю музыку, і песня зажыла новым жыццём, але папулярнасці да Саладухі не займела. Магчыма, у 90-я сыграў сваю ролю харызматычны вобраз спевака ці кранальны кліп пра нераздзеленае каханне.

Эдуард Ханок. Фота: Belarus.kp.ru

Для Ханка супраца з Саладухам не была дабрачыннасцю. Спачатку за «Чужую мілую» яму заплацілі 3 тысячы даляраў, а пасля таго, як песня стала шалёна папулярнай, — кампазітар папрасіў яшчэ 50. Інакш бы забараніў выконваць яе. Пасля перамоў удалося збіць цэннік да 25 тысяч, якія даў сябар-бізнэсмен спевака. Для першай паловы 90-х гэта былі касмічныя грошы. 

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

Пасля з’яўлення «Чужой мілай» Саладуха задумаў стаць зоркай і ў Расіі. Але для гэтага трэба было мець сувязі, грошы альбо быць непадобным ні да каго. З апошнім былі праблемы — беларускі спявак выглядаў спачатку поўнай копіяй культавага ў пачатку 90-х артыста Ігара Талькова, а пасля стаў падобны да Аляксандра Малініна.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

З фінансамі таксама было няпроста — прадзюсар Ігар Круты ў 1994-м выставіў Саладуху рахунак у памеры ста тысяч даляраў за раскрутку. Беларусу ўдалося знайсці толькі 30, і на працягу чатырох месяцаў яго паказвалі на ўсіх каналах. 

Але раптам усё скончылася, бо другую частку Крутому так і не заплацілі. Гэта быў магутны ўдар для амбітнага спевака. Дадаліся і вялікія праблемы з алкаголем. Летам 94-га Саладуха нават збіраўся накласці на сябе рукі, але нібыта пачуў голас зверху. Гэту гісторыю ён шмат разоў расказваў у інтэрв’ю.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

Пасля гэтага спявак кінуў піць і схуднеў на 25 кілаграмаў. У другой палове 90-х ён зрабіў яшчэ адну спробу скарыць Расію. Ізноў няўдалую — песні беларуса круцілі, пакуль той плаціў за гэта. Інтэрнэта тады не было — толькі радыё і тэлевізар.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха разам з кампазітарам Алегам Елісеенкавым. Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

Пра радыкальныя змены іміджу Саладуха расказваў такую гісторыю. Нібыта прыхільнік з крымінальных колаў аднойчы сказаў яму: «Уся братва Савецкага Саюза загаварыла пра цябе. Нарэшце з'явіўся сапраўдны мужык на эстрадзе. Але толькі ніхто не ведае, якой ты арыентацыі — зрэж касу». Пасля такіх словаў Саладуха спачатку коратка пастрыгся, а затым і ўвогуле пачаў галіць галаву.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

Пакуль Саладуха прападаў за мяжой, трэшчыну дало яго сямейнае жыццё. Пасля нараджэння сыноў жонка Наталля адмовілася ад музычнай кар’еры і прысвяціла сябе дзецям. Нейкі час яна працавала ў краме, але муж прымусіў яе стаць хатняй гаспадыняй і даваў ёй штомесяц па 100 даляраў. Сынам жа бацька штодня выдзяляў па 100 рублёў на кішэнныя выдаткі — па тагачасным курсе гэта быў прыкладна 1 даляр на дваіх.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха разам са сваёй другой жонкай Наталляй Біруковай і сынамі Антонам і Аляксандрам. Скрын відэа: AlexanderSoloduha / YouTube

Увогуле, сямейнымі фінансамі Аляксандр Саладуха распараджаўся выключна сам — грошы насіў у барсетцы ці захоўваў дома ў сейфе, а таксама любіў іх пастаянна пералічваць. Зорны спявак асабіста купляў прадукты, а калі ў краму хадзіла жонка, то ёй — з яе словаў — трэба было збіраць чэкі і тлумачыцца перад мужам за кожны набытак. 

Прычым такое прынцыповае стаўленне да сямейнага жыцця не перашкаджала артысту хадзіць налева. Саладуха круціў раманы з калегамі па сцэне і ў жніўні 2003 года канчаткова аб’явіў, што ідзе з сям’і. А калі Наталля Бірукова паспрабавала спыніць мужа, каб разабрацца ў сітуацыі, той нібыта схапіўся за табурэтку… 

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Фота: Belarus.kp.ru

Журналістам акрываўленая жанчына расказала, што яе пабілі і яна напісала заяву ў міліцыю, а таксама што хатні гвалт быў нечым кшталту хобі Саладухі.

З вуснаў мужчыны гісторыя выглядала па-іншаму.

За шэрагам скандалаў і няўдалых паходаў на Маскву і Кіеў аказалася, што пра Аляксандра Саладуху паспелі забыцца на радзіме. Таму публіка моцна здзівілася, калі пабачыла спевака ў нацыянальным адборы на Еўрабачанне-2004 у новым фрыкаватым вобразе — не са звыклым доўгім валоссем і барадой, а з бліскучай лысінай, да якой неўзабаве дадалася ненатуральная беласнежная ўсмешка. 

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха на нацыянальным адборы на Еўрабачанне ў 2004 годзе. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTubesalrk

З таго моманту Саладуха спыніў спробы прабіцца на замежную сцэну і зразумеў, што патрэбны толькі ў Беларусі. У ягоным распараджэнні былі амаль 10 мільёнаў патэнцыйных слухачоў, таму спявак зноў узяўся ездзіць у туры па краіне. У глыбінцы ягоны прыезд станавіўся сапраўднай падзеяй, тым больш што госць нікому не адмаўляў ні ў фота, ні ў аўтографах, выдзяляючы для гэтага час пасля канцэртаў. 

З часам артыст, які любіў не толькі сцэну, але і грошы, прыдумаў унікальную па мерках Беларусі бізнэс-мадэль. 

Перад канцэртам ва ўмоўных Ганцавічах Саладуха асабіста тэлефанаваў дырэктарам усіх мясцовых прадпрыемстваў з прапановай купіць квіткі на ягоны канцэрт. Правінцыйных чыноўнікаў цешылі званкі зоркі з тэлевізара, таму ў большасці выпадкаў яны не маглі адмовіць. У такой сітуацыі не прайграваў ніхто — дзяржаўным арганізацыям усё адно трэба было неяк забяспечваць культурнае жыццё работнікаў, а артыст зарабляў грошы і атрымліваў публіку на канцэрце. 

Сыны спевака — Антон і Аляксандр. Скрын відэа: Выход есть. Авторская программа / YouTube

У другой палове нулявых з бацькам пачалі гастраляваць ягоныя сыны, якія стварылі свой гурт, а таксама і трэцяя жонка Саладухі. Наталля Курбыка працавала на рынку, куды спявак штотыдзень прыходзіў закупляцца. Аднойчы былая жонка адправіла яго па ручнікі для дзяцей, так ён і пазнаёміўся з будучай. Праз тыдзень Саладуха запрасіў прадавачку ў госці — больш яны не расставаліся. У трэцім шлюбе напоўніцу раскрылася вера артыста ў магію лічбаў.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха з трэцяй жонкай Наталляй Курбыка. Скрын відэа: ONTBLOG / YouTube

Саладуха памятае ўсе важныя даты са свайго жыцця, верыць у іх сімвалізм і ўплыў на свой лёс. Ён пастаянна расказвае пра гэта ў інтэрв’ю і прымяркоўвае канцэрты да чарговай гадавіны якой-небудзь падзеі — звальнення з рыбнагляду ці выпуску са школы. 

Але вернемся да цяперашняй спадарожніцы спевака. Яна таксама пасля вяселля была вымушаная стаць хатняй гаспадыняй, якой муж па сутнасці выплочвае штомесячны заробак за догляд дома і дачкі. У той жа час Саладуха лічыць, што ягоная жанчына цалкам усім забяспечаная, у тым ліку такімі ж штучнымі зубамі, як і ў мужа.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха з жонкай Наталляй Курбыка і дачкою Дар'яй. Скрын відэа: Выход есть. Авторская программа / YouTube

Падыход да сямейнага бюджэту ў спевака застаўся такім жа дзіўным: ён кантралюе абсалютна ўсе грошы. Але ж часам можа зрабіць каханай і дарагі падарунак: напрыклад, калі жонка ўпадабала ў краме футра за 3 з паловай тысячы даляраў, Саладуха на наступны дзень прыехаў і купіў яго. Таксама ён дарыў жонцы машыны: спачатку «Ладу Каліну» за 10 тысяч даляраў, пасля — новенькі «Хёндэ» за 18 тысяч, які стаў падарункам на 8 Сакавіка. 

Аляксандр Саладуха разам са сваёй трэцяй жонкай Наталляй Курбыка каля падоранай «Лады Каліна». Фота: Belarus.kp.ru

Для сваёй сям’і Саладуха пад Мінскам пабудаваў дом, які афіцыйна называе сваёй рэзідэнцыяй. Кожнага наведніка гаспадар, які мае пункцік на чысціні, прымушае разувацца на спецыяльным дыванку на ўваходзе, а пасля ганяе па некалькі разоў мыць рукі. 

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха з дачкою ў двары свайго дома. Скрын відэа: Выход есть. Авторская программа / YouTube

Бясконцыя турнэ па Беларусі, для якіх спявак купіў асобны аўтобус, прыносілі яму штогод сотні тысяч даляраў. У дзясятыя, яшчэ да чарговай дэнамінацыі, Саладуха называў сябе рублёвым мільярдэрам і падкрэсліваў, што ўсё зарабіў сумленна і з усіх заробкаў выплаціў падаткі. Яшчэ адзін сакрэт дабрабыту быў у тым, што ён нікому не адмаўляў і пагаджаўся спяваць практычна за любыя грошы.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха у рэкламе нацыянальнага адбору на Еўрабачанне ў 2013 годзе. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

Непераборлівасць у выніку сыграе з Саладухам злы жарт, але ж у сярэдзіне мінулага дзесяцігоддзя ён стаў па сутнасці каралём эпатажу. Ён мог з’явіцца ў вобразе матылька для рэкламы адбору на Еўрабачанне, стаць на шпагат для пародыі на знакаміты ролік Ван Дама ці зняцца ў рэкламе «Кока-колы».

Нямэтавая аўдыторыя ўспрымала Саладуху збольшага прыязна — ён быў фрыкам, але сваім і бяскрыўдным. Яго часам запрашалі выступаць і на вялікіх рок-фестывалях, і ў маленькіх клубах — паўсюль спявак выкладваўся напоўніцу. 

У 2018 годзе Аляксандра Саладуху нават прапанавалі заспяваць на святкаванні 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Той узяў час на роздум, але параіўся з нейкімі людзьмі, якія сказалі яму адмовіцца. 

Наогул да 2020-га спявак ніяк не дэманстраваў сваіх палітычных поглядаў. Ён хваліў жыццё ў Беларусі і магчымасць спакойна жыць ды працаваць, але ніколі не прыпісваў гэта Лукашэнку. Уласны дабрабыт стварыў ён сам, а рэжым быў хіба што дэкарацыяй. Саладуха ніколі асабліва не разбіраўся ў палітыцы, але стараўся быць у мэйнстрыме. Вось ён у 1994 годзе закрывае канцэрт да Дня Незалежнасці пад вялізным бел-чырвона-белым сцягам. 

А праз 23 гады пазіруе ў куртцы з гербам Расіі і пасля розгаласу прымае ў падарунак ад тэлеканала «Белсат» худзі з гербам «Пагоня».

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха з падараным худзі. Фота: «Белсат»

Але ж усё расставіў на месцы 2020 год. Спачатку на святкаванні Дня Незалежнасці Аляксандр Саладуха трапіў у чарговую кур’ёзную гісторыю. Ён так доўга і старанна ўскладаў кветкі на плошчы Перамогі, што за гэты час сваю прамову паспеў пачаць Аляксандр Лукашэнка. Таму спеваку не заставалася нічога іншага, як стаць побач з Раманам Галоўчанкам ды Наталляй Качанавай і дэманстраваць максімальна сур’ёзны выраз твару. Прычым у тэлеверсіі Саладуху спрабавалі максімальна схаваць ад вачэй гледачоў.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Скрыншот з жывой трансляцыі БТ

Праз месяц безадмоўнага спевака выкарысталі, каб не даць Святлане Ціханоўскай правесці апошні мітынг перад прэзідэнцкімі выбарамі. Пляцоўка на плошчы Бангалор раптам спатрэбілася для святкавання дня чыгуначных войскаў, а Саладуха павінен быў стаць хэдлайнерам гэтага мерапрыемства. Пасля ён у атачэнні АМАПа з’явіўся ў Кіеўскім скверы, дзе сабраліся прыхільнікі пераменаў, але спевака асвісталі, і яму давялося адтуль пайсці.

Пасля былі спевы на выбарчым участку і удзел ў таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі разам з расказамі пра сотні абразлівых званкоў і паведамленняў. Але Саладуха відавочна не задумваўся, чаму да 2020-га яго ніхто не абражаў, а тут раптам на яго абрынулася лавіна хейту.

Кампазітар Максім Алейнікаў нават забараніў яму спяваць свае песні, сярод якіх быў хіт пра вінаград зялёны. Але цяпер, калі ў Беларусі не да законаў, Саладуха ўсё адно яго выконвае на сваіх канцэртах.

Прапаганда ў апошнія гады раскручвала спевака па поўнай. Толькі калі раней гэта былі забаўляльныя бяскрыўдныя акцыі, то цяпер ад яго патрабуюць хваліць усё тое, што адбываецца ў Беларусі. І той, як звычайна, не адмаўляе — ён то выступае за традыцыйныя каштоўнасці, то расказвае, што верыць усяму, што паказваюць па тэлебачанні. А таксама здымаецца ў прапагандысцкіх роліках для беларускай арміі.

Цяпер замест сыноў з Саладухам выступае Цімур Прахін. Гэты фрыкаваты персанаж стаў вядомы дзякуючы сваім вусам падчас шэсцяў ябацек, а пасля ператварыўся ў адэпта вайны.

Саладуха ж сам не быў заўважаны ў падтрымцы ніводнага з бакоў вайны ва Украіне. Але ж калі ў Беларусі аселі байцы ПВК «Вагнер», ён быў гатовы выступаць для іх і нават пераапранацца ў арабскага шэйха. Праўда, толькі па поўнай перадаплаце.

Тых грошай Саладуха так і не атрымаў, бо гэта быў розыгрыш. Але гэты выпадак чарговы раз паказаў адсутнасць прынцыпаў у спевака, які гатовы спяваць хоць чорту лысаму, абы толькі плацілі. 

Аляксандр Саладуха хваліўся, што самы вялікі ганарар, які ён атрымаў, — гэта 70 тысяч даляраў, за якія ён пяць дзён выступаў у загарадным доме пад Масквой. А таксама што песня пра «Чужую мілую» за трыццаць гадоў прынесла яму больш за мільён даляраў.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха выступае у Музеі Якуба Коласа. Люты 2024. Фота: фэйсбук музея Якуба Коласа

Цяпер спеваку даводзіцца пагаджацца на куды меншыя сумы, але мабільнасць і непераборлівасць дазваляюць яму ўсё роўна зарабляць вялікія, па мерках Беларусі, грошы. Саладуха бярэ не якасцю, а колькасцю: раней ён даваў па 100 канцэртаў на год. Цяпер — па 50—60, але на навагоднія святы гатовы выступаць і па пяць разоў за адзін вечар. А свой гадавы заробак ён ацэньвае ў 100—150 тысяч даляраў — мякка кажучы, неблагія грошы.

Аляксандр Саладуха Александр Саладуха Alexander Saladukha
Аляксандр Саладуха разам з жонкай Наталляй, сынамі Антонам (крайні злева)і Аляксандрам, і дачкою Дар'яй. Скрын відэа: ONTBLOG / YouTube

Апантаны лічбамі артыст пастаянна расказвае, што будзе выступаць да 99 гадоў. То-бок, да 2058-га. Калі ягоны прагноз здзейсніцца, то ў Саладухі ёсць вялікія шанцы заспець і канец Лукашэнкі, і разбурэнне сістэмы, якую артыст так моцна нахвальваў. І вельмі цікава, што ён тады запяе.

Каментары20

  • апошняе фота
    21.12.2024
    фу. які мэнспрэдынг на траіх
  • мінісцерваства а хулетуры
    21.12.2024
    мде... што не біаграфІ, то такое фІ
  • Цікава
    21.12.2024
    Чаму пра ябацек мы ведаем усё, а пра родныя дэмакратычныя сілы нічога? Колькі заробак у Ціханоўскай? Ці б'е Вячорка сваю жонку? Як пачуваецца маці Кавалеўскага? Якая новая пасія ў Латушкі?
    Хочам знаць больш пра сваё кіраўніцтва!

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд13

Фрыдман: Уся гэтая рыторыка пра ўдзел Лукашэнкі ў перамовах ужо надакучыла ўкраінцам7

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →