Пра гэта заявіў у сераду Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў падчас працоўнай паездкі па Гомельскай вобласці.
«Я мяркую, што палітыка, па‑першае, амерыканцаў, а па‑другое, расейцаў у дачыненні да гэтых падзеяў вельмі дрэнная і недальнабачная, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Яны павінны былі заявіць пра непрымальнасць падобных дзеянняў кыргызскай апазіцыі».
Каментары