Грамадства44

«Мы верныя свайму Прэзідэнту»

Каб абараніцца ад крымінальнай справы, кіраўніцтва шклозавода «Нёман» арганізавала зварот да Лукашэнкі.

Каб абараніцца ад крымінальнай справы, кіраўніцтва шклозавода «Нёман» арганізавала зварот да Лукашэнкі

«У Бярозаўцы кіраўніцтва горада і шклозавода «Нёман» арганізавала зварот да Лукашэнкі. «Збіраюць» подпісы ў працоўных завода», — напісаў у «НН» Сяргей Трафімчык з Бярозаўкі, што ў Лідскім раёне. Ён выказвае здагадку, што зварот да Лукашэнкі мае на мэце вымаліць літасці для дырэктара заводу. На якога завялі крымінальную справу.

Зварот пачынаецца з падзякі на імя Лукашэнкі за падтрымку шклозавода «Нёман», які для жыхароў мястэчка — «адзіная крыніца жыцця» і «кармілец». Далей у лісце гаворыцца, што «з прыходам на завод новага кіраўніка — дырэктара Бацяна Ігара Міхайлавіча — пачаліся велізарныя перамены да лепшага». А «рэальная перспектыва для развіцця горада» з’явілася пасля наведвання горада і прадпрыемства Лукашэнкам. Які ў хуткім часе па візіце падпісаў адпаведны ўказ і выдзеліў сродкі на мадэрнізацыю завода. Як вынік, напрыканцы ліста гаворыцца: «Мы верныя свайму Прэзідэнту і іншага Кіраўніка нашай дзяржавы не ўяўляем».

«125 гадоў, і нічога не мянялася»

У прыёмнай шклозавода «Нёман» карэспандэнту «НН» не пацвердзілі факт збору подпісаў, але пры гэтым запрасілі ў госці на прадпрыемства. «Прыязджайце і пабачыце, што ўдзячнасць кіраўніцтву краіны такая вялікая, што яе немагчыма выказаць. Нашаму заводу 125 гадоў, і тут да апошняга часу нічога не мянялася — ні тэхналогіі, ні сыравіна. А ў 2005 годзе прыехаў Аляксандр Лукашэнка і пабачыў, якое ўнікальнае наша прадпрыемства. Ён аказаў нам дзяржаўную дапамогу, падпісаў указы. Цяпер мы, 4-тысячны калектыў, развіваемся, своечасова атрымліваем заробак».

«Дырэктар заводу тут чужы»

«Подпісы пад зваротам збіраюць проста на прахадной», — сказаў нам адзін з рабочых. Людзі працягваюць наракаць на заробкі і цяжкія ўмовы працы. Пра дырэктара Бацяна рабочыя кажуць без таго піетэту, якім прасякнуты зварот да Лукашэнкі. «Ён чужы тут, вараг. Працаваў у Лідзе на піўзаводзе, на «Лакафарбе».

Супрацоўнікі завода не вераць, што іх кіраўніка асудзяць. Дарэчы, новы кіраўнік вобласці Сямён Шапіра нечакана прыехаў на завод на наступны дзень пасля заступлення на пасаду. «Пахадзіў па заводзе, але з людзьмі не сустракаўся».

Пад кантролем у Ломаця

У лістападзе 2009 г. эканамічная сітуацыя на заводзе ў Бярозаўцы стала нагодай для сумеснай нарады ў Камітэце дзяржкантролю. Старшыня КДК Зянон Ломаць нагадаў тады дырэктару «Нёмана», што дзяржава так і не прычакала аддачы ад пералічанай прадпрыемству дапамогі ў памеры 100 мільярдаў рублёў. А пасля заводам у Бярозаўцы заняліся МУС і пракуратура.

У маі 2010 г. на Бацяна і яго намесніцу па эканоміцы Іну Клішэвіч завялі крымінальную справу. Па інфармацыі з заводу дырэктар знаходзіцца пад распіскай аб нявыездзе, пры гэтым працягвае выконваць свае абавязкі.

Паводле некаторых звестак, следства спрабавала даказаць, што цягам 2007-2009 гадоў Бацян і Клішэвіч нанеслі прадпрыемству шкоду на суму каля 73 мільярдаў рублёў. Цікавы момант: 8 чэрвеня 2010 г. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна якога «Белаграпрамбанку» прапануецца выдзеліць заводу крэдыт у 23,6 млн. еўра, што прыблізна складае памер нанесенай шкоды. Яшчэ адзін крэдыт дадуць у беларускіх рублях — 17,6 млрд бел. руб.

Каментары4

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Усе навіны →
Усе навіны

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

У Белавежскай пушчы дзеля рэдкай птушкі выкасяць больш за тысячу гектараў балота

Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія святкуюць Каляды 25 снежня11

«Дзе ***** подпісы???» Прапагандыст Тур заблытаўся ў выбарчых рэаліях7

У свеце стала менш атэістаў. Але ў Еўропе рэлігія адступае 21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Галоўнае
Усе навіны →