Заробкі малыя, бо клопат пра народ вялікі
Еўрапейскі чыннік міжволі ўлазіць у перадвыбарную рыторыку Лукашэнкі. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.
Перад выбарамі ідзе ў ход звыклы папулісцкі інструментарый. Нават адставанне ад еўрапейскіх заробкаў афіцыйны кіраўнік тлумачыць… клопатам пра народ.
«Калі народ хоча атрымліваць
Натуральна, такія заявы робяцца з жалезным разлікам на тое, што просты люд жахнецца і будзе маліць: бацька родны, толькі ж не аддавай на згубу бязлітаснаму капіталізму!
Беларусы сапраўды вялікія патэрналісты. Многія падселі на фальшывы сацпакет. Гэта бачна няўзброеным вокам і пацвярджаецца сацыялогіяй. Лепей казённая сініца ў руцэ, чым
І ў гэтым каласальная праблема для апазіцыйных кандыдатаў. Лозунгі рэформаў, рынкавых пераўтварэнняў не грэюць, а хутчэй натапырваюць паспаліты люд. Спаборнічаць жа з дзейным кіраўніком на папулісцкім полі — тым болей глухі нумар.
Натуральна, дасведчаны адмысловец разаб’е яго рыторыку ў пух як двойчы два. Акурат у Еўропе страхавая медыцына, напрыклад, дазваляе атрымліваць якасныя паслугі практычна ўсім слаям. Еўрапейцы, маючы непараўнальна большыя даходы, могуць танней купляць многія прадукты, адзенне, тэхніку. Прычым тавар болей якасны.
Дый ўвогуле —
за чый кошт фармуецца той бясплатны сацпакет, якім казырае Лукашэнка? У дзяржавы няма іншых грошай акрамя тых, што яна забірае ў нас ці недаплачвае нам. На тых сацпакетах сядзіць плоймачыноўнікаў-пераразмеркавальнікаў , да чыіх рук прыліпае ладная доля дабротаў.
Так што сапраўды лепей даць людзям па дзве тысячы ды скараціць палову апарату. Але ж менавіта пагроза ўсеўладдзю вертыкалі і тармозіць трансфармацыю пераразмеркавальнай беларускай мадэлі.
Адно паказальна: апраўдваць яе ўсё цяжэй. І
еўрапейскі чыннік міжволі ўлазіць у парадак дня Лукашэнкі. Некалі было: я народ за цывілізаваным светам не павяду! Сёння: я вам хоць заўтра зраблю тут Еўропу, але ж вы самі не гатовыя!
«Таму, калі вам гавораць, што ў нас нешта не так, не
Паўзучая еўрапеізацыя масавай свядомасці чым далей, тым болей будзе падціскаць уладу.
Каментары