Здарэнні3131

«Жартавала: нараджу і выкіну!» — маці патапіла нованароджанае дзіця ў вулічным туалеце

Жыхарка вёскі Зябраўка, што ў Гомельскім раёне, пойдзе пад суд за забойства ўласнага сына.

У кастрычніку мінулага года 29-гадовая жанчына даведалася, што цяжарная. Але сваё становішча яна вырашыла не афішаваць, не ведаў нават яе ўласны бацька, які пражывае ў другой палове агульнага дома. Навіной будучая маці падзялілася толькі з дзвюма сяброўкамі.

На іх пытанні, што яна збіраецца рабіць з дзіцем, жартам адказвала, што народзіць і выкіне.

На ўлік у жаночую кансультацыю жанчына не станавілася, па медыцынскую дапамогу не звярталася.

З матэрыялаў справы вынікае, што будучая маці і сама не ведала, ад каго зацяжарыла. Дарэчы, ад першага дзіцяці, якога жанчына нарадзіла ў 2011 годзе, яна адмовілася, пакінуўшы яго ў шпіталі.

У канцы красавіка ноччу ва ўласным доме яна ў адзіноце нарадзіла хлопчыка.

«Загарнула малога ў анучы, пераматала вяроўкай і выкінула ў туалет на вуліцы. Праз тры дні сяброўкі, якія ведалі аб цяжарнасці, пацікавіліся, дзе ж дзіця. Аднак жанчына не разгубілася і адказала, што закапала яго, таму што дзіця нарадзілася мёртвым», — распавёў Гомельскай праўдзе пракурор аддзела пракуратуры вобласці Уладзіслаў Мігас.

Адна з сябровак распавяла аб здарэнні дырэктару мясцовай школы, у якой працуе. Ён звярнуўся да старшыні сельсавета, а ўжо той выклікаў міліцыю.

2 мая падчас агляду дома і зямельнага ўчастка праваахоўнікі ў прыбіральні знайшлі скрутак з мёртвым дзіцем.

Дарэчы, жанчына сама распавяла ім, што нарадзіла. Аднак па яе версіі, здарылася гэта яшчэ ў студзені, дзіця нарадзілася мёртвым, таму яна яго і выкінула. Але экспертыза выявіла, што хлопчык нарадзіўся нядаўна, жывы і жыццяздольны. Таксама стала вядома, што з моманту нараджэння ён пражыў ад пяці гадзін да сутак.

Тады гора-маці прыдумала, што дзіця выкінуў яе бацька, а да гэтага выпадку ён нібыта гэтак жа пазбавіўся ад чацвярых яе нованароджаных дзяцей.

У ходзе следства высветлілася, што дзядуля не датычны да злачынства. Больш за тое, ён прайшоў праверку на паліграфе — мужчына не ведаў пра цяжарнасць сваёй дачкі.

Каментары31

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь1

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская не будзе заклікаць беларусаў ісці на выбары і пратэставаць65

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 47

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь1

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →