У Мінску з'явіўся інтэрактыўны стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч ФОТА
У Мінску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Ён месціцца на адным з колішніх завадскіх карпусоў на тусовачнай вуліцы Кастрычніцкая. З'яўленне мурала прымеркавана да выхаду пяцітомніка «Галасы Утопіі» — сучасных перакладаў пяці асноўных твораў Алексіевіч на беларускую мову.
Калі падысці да арт-аб'екта ўшчыльную, дык можна пачуць нобелеўскую лекцыю, з якой Алексіевіч выступіла на ўручэнні прэміі, адзначае «Еўрарадыё».
Аўтар арту — вулічны мастак Ігар Стахіевіч (Bazinato) з Маладзечна. У мінулым сезоне на фестывалі «Vulica Brazil» ён добра хайпануў, паставіўшы там жа, на Кастрычніцкай, фігуру «Вялікая істота», якой мінакі неўзабаве адбілі рукі.
Спадзяемся, што стрыт-арт, на якім Алексіевіч чытае нобелеўскую лекцыю, напаткае больш удзячны лёс.
Каментары