Меркаванні

Герасіменя напісала адкрыты ліст Лукашэнку: Народ вас ненавідзіць

«9 лютага споўнілася паўгода з моманту прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія вы, грамадзянін Лукашэнка, прайгралі, але не знайшлі ў сабе сілы і смеласці прызнаць паразу і сысці з годнасцю, як гэта прынята ў спорце, — піша плыўчыха-чэмпіёнка. — 

За гэтыя 6 месяцаў беларусы прайшлі многае: разгон мірных грамадзян святлошумавымі гранатамі, расстрэлы гумовымі і баявымі кулямі, катаванні на Акрэсціна, бясследныя знікненні пратэстоўцаў, забойствы дэманстрантаў, «заезды смерці» па беларускіх дварах у выкананні … вашых прыхлябацеляў.

20 гадоў свайго жыцця я аддала, выступаючы за зборную і абараняючы гонар сваёй краіны. 20 гадоў сумленнай, напружанай і вельмі складанай барацьбы, барацьбы з сабой, з супернікамі, з болем і расчараваннямі, барацьбы, падобнай да марафону, са сваімі ўзлётамі і падзеннямі. Спорт навучыў мяне паважаць супернікаў, правы канкурэнтаў, быць міласэрным да слабых і ніколі не здавацца ў сваёй барацьбе. 

Апошнія паўгода наш беларускі народ пераадольвае свой марафон — марафон барацьбы з гвалтам, катаваннямі, прыніжэннямі і смерцямі. І мне як ніколі балюча глядзець на тое, як за праяву сваёй грамадзянскай пазіцыі людзей пазбаўляюць права голасу, свабоды, а часам і жыцця.

І самае галоўнае, што ва ўсяго гэтага агульнанацыянальнага кашмару ёсць назва — гэта вы, Аляксандр Лукашэнка. Абараняючы свой трон і недатыкальнасць, вы, грамадзянін Лукашэнка, не грэбуеце нічым. У вас няма ніякіх маральных прынцыпаў. Вы прыгнятаеце і знішчаеце свой народ, думаючы, што ён вас любіць. А ён вас ненавідзіць і просіць, каб вы хутчэй сышлі.

Вы шмат абяцаеце, але ніколі не выконваеце свае абяцанні і ніколі не адказваеце за свае словы. Вы трымаецеся за ўладу з усіх сіл, — піша Герасіменя. — Вы знішчаеце тых, хто думае інакш ці не згодны.

Вы разбурылі практычна ўсе галіны ў краіне, ставячы на месцы не прафесіяналаў, а толькі тых, хто ўмее пагаджацца, падтакваць і выконваць вашы асабістыя загады.

Аб якой будучыні могуць марыць беларусы, калі за два дзесяцігоддзі з краіны з'ехалі сотні тысяч чалавек? Краіну пакінулі самыя лепшыя, таленавітыя і смелыя, таму што яны не змаглі змірыцца з вашым хамствам, жорсткасцю і беспрынцыповасцю.

У спорце, прайграўшы заплыў або забег, матч або марафон, спартсмен захоўвае годнасць і рыхтуецца да наступных спаборніцтваў. Вы ж, прайграўшы выбары і не прызнаўшы сваёй паразы, сталі ганьбай краіны, крывавай ганьбай.

Сёння ў Мінску адкрыўся так званы «Усебеларускі народны сход» — чарговы прыклад цынічнага зневажання правоў беларусаў і здзеку з волі народа.

Пакуль па праспектах, дварах і лесвічных клетках бегаюць «ціхары» без апазнавальных знакаў, якія выкрадаюць, якія катуюць і забіваюць мірных жыхароў, вы, грамадзянін Лукашэнка, імітуеце гульню ў дэмакратыю і нахабна, бессаромна хлусіце ў вочы людзям. Усё ў вашых найлепшых традыцыях.

Дэлегатаў з'езда сабралі пагрозамі штрафаў і паніжэнняў у пасадзе, пагрозамі звальнення і крымінальнага пераследу. Хто ўсе тыя людзі, якія апынуліся на сходзе? Закладнікі сістэмы, закладнікі начальства, закладнікі сітуацыі, — яны нікога не адстойваюць, нават сябе, а вы, грамадзянін Лукашэнка, хлусіце пра «дыялог з народам», як хлусілі заўсёды.

Грамадзянін Лукашэнка, вы нас нават не ўяўляеце. Нас не спалохалі святлошумавыя гранаты, выкраданні вашымі «ціхарамі», дубінкі і гумовыя кулі гвалтаўнікоў у чорных балаклавах, незаконныя штрафы і крымінальныя справы, шытыя чырвона-зялёнымі ніткамі следчых і пракурораў. Нас больш не запалохаць і не зламаць. Вы сцвярджаеце, што пойдзеце да канца. Дык вось ведайце: мы таксама не з кардону зробленыя і таксама ўмеем ісці да канца, што даказвалі не раз, вырываючы ў наймацнейшых супернікаў перамогі для нашай краіны. Пераможам і ў гэты раз, таму што на нашым баку праўда і справядлівасць.

Я вельмі спадзяюся, што на сходзе, арганізаваным вамі пад пагрозамі звальнення і ціску, беларускі народ пачуе ад вас самыя доўгачаканыя для яго словы — «Я сыходжу». Гэта будзе найлепшае, што вы змаглі б зрабіць для Беларусі».

Аляксандра Герасіменя, трохразовая алімпійская прызёрка, чэмпіёнка Еўропы і свету, старшыня Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці

Каментары

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе2

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

Сапраўдны палац прадаюць пад Мінскам. Плошча — пад тысячу квадратаў, цана — адпаведная8

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

Кандыдатам у прэзідэнты Грузіі ад кіроўнай партыі стаў былы футбаліст 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе2

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Галоўнае
Усе навіны →