Румас не знайшоў працу ў Лондане і ўжо месяц жыве ў Кіеве. Дома ў Мінску быў вобшук
Як стала вядома «Нашай Ніве», былы прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас ужо месяц знаходзіцца ў Кіеве.
Туды ён перабраўся ў сувязі з тым, што не змог знайсці прымальнай работы ў Лондане, а асаблівых зберажэнняў, каб жыць у адным з самых дарагіх гарадоў свету, у яго не было.
Пакуль дакладна невядома, куды Румас уладкаваўся ў Кіеве. Але выглядае, што ехаць працаваць у Маскву ён асцерагаецца — нядаўнае прызначэнне ў Рассельгасбанк узгаднялася яшчэ восенню 2020-га.
Чытайце: Ці паедзе Румас на работу ў Маскву? Выглядае, што яшчэ не ведае сам
Да Румаса прылятае ягоная жонка Жанна, але не застаецца ў Кіеве жыць — у Мінску яна сузаснавальніца і адначасова доктар у адным з медыцынскіх цэнтраў.
Сябры Румаса дагэтуль знаходзяцца пад вартай. У мінскім доме Румасаў, як вядома «Нашай Ніве», праходзіў ператрус, сям'я гэтую інфармацыю не афішуе і не каментуе.
Каментары