Навука і тэхналогіі

Індыйскія мурашы змяншаюць мозг, каб заняць месца каралевы, а калі не атрымліваецца — вяртаюць яму папярэднія памеры

Індыйскія мурашы могуць змяняць памер свайго мозга і яечнікаў, каб заняць месца былой каралевы. А калі ім гэта не ўдаецца, прапорцыі ўнутраных органаў аднаўляюцца.

Фота The Guardian

Большасць мурашоў жывуць кастамі, прыналежнасць да якіх вызначаецца на стадыі лічынкі. У калоніі мурашоў за кожнай асобінай замацоўваецца свая роля і функцыя. Напрыклад, мурашы-«рабочыя» павінны будаваць мурашнік і сачыць за чысцінёй.

Калоніяй кіруе каралева, і толькі яна ў мурашніку валодае рэпрадуктыўнай здольнасцю. Яны вылучае ферамоны, якія перашкаджаюць іншым самкам адкладваць яйкі. Каралева, як правіла, большая па памеры за астатніх мурашоў і жыве даўжэй, піша The Guardian.

Калі памірае каралева, то калонія звычайных мурашоў знікае. Аднак сям’я індыйскіх мурашоў бессмяротная: пасля смерці каралевы пачынаецца барацьба за трон, якая можа доўжыцца некалькі месяцаў.

У гэты час яечнікі «рабочых» мурашак павялічваюцца ў памеры ў пяць разоў, а мозг паралельна змяншаецца на 20-25%. Самкам больш не трэба траціць разумовыя рэсурсы на пошук ежы і абарону жытла, таму яны засяроджваюцца на тым, каб адкладаць яйкі.

Такія мурашкі становяцца псеўдакаралевамі. Звычайна іх 5—10 на сто асобін. Калі яны вяртаюць здольнасць размнажацца, то падаўжаюць сваё жыццё, бо такія мурашы жывуць да пяці гадоў, у той час як звычайныя — паўгода.

Амерыканскі даследчык Клінт Пенік даказаў, што гэты працэс з’яўляецца зваротным. Калі псеўдакаралевы былі ізаляваныя з калоніі, яны перасталі адкладаць яйкі і пачалі вяртаць свае органы да звычайных памераў.

Індыйскія мурашы — першыя насякомыя з такімі здольнасцямі. Гэта адкрыццё дазволіць больш падрабязна вывучыць механізмы, якія кантралююць змены памераў мозга.

Каментары

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур34

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Усе навіны →
Усе навіны

Кепскі мір ці зацяжная вайна. Як Украіна рыхтуецца да таго, што Трамп паспрабуе адразу пасадзіць яе за стол перамоваў13

Беларусь згуляла ўнічыю з Балгарыяй у апошнім матчы Лігі нацый. Лукашэнку на трыбунах таксама ўспомнілі5

Абарваныя адразу два інтэрнэт-кабелі, якія злучаюць Скандынавію з Германіяй і Літвой. Падазраюць дыверсію15

Беларусцы прыйшлося вярнуць дзіцячую дапамогу дзяржаве за паўгода. Што адбылося?8

Юлія Чарняўская прэзентавала кнігу паэзіі, напісаную пад хатнім арыштам. Яна прысвяціла яе мужу — Юрыю Зісеру

Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі1

Лукашэнка дазволіў паляванне на мядзведзя і рысь9

У лабавым сутыкненні з МАЗам загінулі тры чалавекі

«Сустрэліся і гаварылі пару гадзін». Канапацкая расказала, як Румас клікаў яе ва ўрад3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур34

Лукашэнка хоча, каб кіраўнікі райвыканкамаў прызначалі і дырэктараў прыватных структур

Галоўнае
Усе навіны →