Старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў, якога на мінулым тыдні паліцыя выслала з Чэхіі, атрымаў візу ў Шэнгенскую зону ад Венгрыі, сцвярджае Deník N.
«Сёння ў Беларусі прасцей за ўсё атрымаць шэнгенскую візу праз гэтую краіну, выкарыстоўваючы высокія палітычныя кантакты», — кажа аналітык Асацыяцыі міжнародных справаў Павал Гаўлічак.
Нагадаем, што Базанава затрымалі ў мінулы аўторак — ён разам з жонкай суправаджаў жаночую футбольную зборную на матч у Чэхію. На наступны дзень яму анулявалі візу і загадалі і пакінуць краіну.
Дагэтуль было пытанне, якім чынам Базанаў, які знаходзіцца ў санкцыйных спісах, атрымаў візу, бо чэшскае Міністэрства замежных спраў яму яе не выдавала. І вось выданне Deník N даведалася з трох крыніц у МЗС і паліцыі, што стандартную трохмесячную візу яму выдала Венгрыя.
Каментары