Грамадства

«Не пусцілі мяне і двух расіян». Беларусаў строга правяраюць украінскія памежнікі, некаторым забараняюць уезд 

Шмат паведамленняў, што на памежных пунктах пропуску пры ўездзе ва Украіну нечакана дэталёва правяраюць і дапытваюць беларусаў. Як мінімум адна дзяўчына ўжо атрымала забарону на ўезд, «Наша Ніва» пагаварыла з ёю.

Фота са старонкі гераіні ў адной з сацыяльных сетак

Беларуска, якая ляцела раніцай 11 лютага з Вільні ў Кіеў, расказвае:

«Каля памежнага кантролю ўбачыла чалавека, які прайшоў са стосам сініх беларускіх пашпартоў у руках. Пасля чаго ў акенцы памежнік забраў і мой пашпарт, перадаў яго ў той жа стос, патлумачыўшы: стандартная працэдура, пачакайце 2-3 хвіліны, зараз вернем. 

Усіх беларусаў адпраўлялі пасядзець і пачакаць.Чакалі мы 40 хвілін, я перыядычна цікавілася, колькі яшчэ, адказвалі нязменна: яшчэ 2-3 хвіліны. Ваду даць адмовіліся. У адной жанчыны было дзіця, але нават ім не далі вады.

Пасля выклікалі па адным. Першага хлопца дапытвалі даўжэй за іншых, каля 20 хвілін. Пыталіся, чаму ён едзе ва Украіну, адказ запісвалі на відэа. У яго прасілі паказаць фота з дзяўчынай, да якой ляціць, пыталіся, дзе і калі пазнаёміліся, пыталіся, ці быў у Крыме, на тэрыторыі Данбаса. Загадалі паказаць грошы на рахунках.

Пытанні некаторыя былі дзіўныя: «А як будзеце з аэрапорта ехаць? А чаму аўтобусам, а не электрычкай? А ці ведаеце, дзе аўтобусны прыпынак?»

Калі я пайшла, у кабінеце сядзела жанчына, капітан памежнай службы. Яна і задавала пытанні. Мяне прасілі паказаць дамову з маім працадаўцам, даказаць, што я сапраўды там працую. Пыталіся, чаму прыехала».

Дзяўчына кажа, што раней жыла ў Кіеве, пасля перабралася ў Вільню. Але ў сталіцы Украіны засталіся яе рэчы — па іх беларуска і вярнулася.

«Пыталіся, а дзе рэчы цяпер? У знаёмага? Дык чаму ён не адправіў іх поштай, навошта вам ехаць было? Дзе будзеце жыць? Зваротны квіток? — расказвае дзяўчына. — Я спыталася, навошта ім усё гэта, адказалі: для ўнутранага карыстання. Усе паперы, што я паказвала, фатаграфавалі. Мяне здымалі на відэа падчас размовы.

Усім кантактам, якія мы давалі, званілі, прасілі пацвердзіць нашы словы, таксама ў іх прасілі выслаць фота свайго пашпарта.

Пасля ўсіх, акрамя мяне, выклікалі яшчэ раз. Аддалі пашпарты і ўпусцілі ва Украіну. А ў мяне папрасілі пасадачны. 

Затым выклікалі і мяне. Тая ж жанчына, якая мяне дапытвала, зачытала рашэнне, што мне адмовілі ва ўездзе. 

Я без абразаў, але даволі рэзка, спрабавала высветліць прычыну. Памежніца адказала: «Паводзьце сябе годна, я тут прадстаўнік улады. Мне не хапіла доказаў вашай мэты прыбыцця, я прыняла такое рашэнне, абмяркоўваць яго з вамі не збіраюся».

Цяпер я сяджу ў памяшканні для мігрантаў, пашпарт мне яшчэ не вярнулі. Атрымліваецца, на маім рэйсе было чалавек дзесяць беларусаў, не пусцілі ва Украіну толькі мяне. Я тут сустрэла яшчэ двух расіян, якіх гэтак жа не пусцілі. Яны з учорашняга дня тут.

Прычым адзін з іх казаў, што яго сустракаць прыехалі гендырэктар фірмы, юрыст. Да іх выйшлі памежнікі, праверылі дакументы — але расіяніна ўсё адно не пусцілі, нічога не патлумачыўшы. 

Ежы ці вады ніхто не даваў і не плануе. Мне сказалі: «Чакайце тут два дні, пакуль будзе рэйс на Вільню. Пра ўсе нюансы мусіць паклапаціцца авіякампанія. Альбо можаце вылецець з Украіны любым рэйсам за свой кошт». Дэпартаваць мяне нікуды не будуць.

Цяпер я спрабую звязацца з авіякампаніяй, пакуль не атрымліваецца. Буду сёння ляцець у Варшаву, хутчэй за ўсё, адтуль дабірацца да Вільні. Ва Украіну ездзіць больш не хачу. Хамскае стаўленне памежнікаў да людзей, не хачу з гэтым сутыкацца зноў. Рэчы хай застаюцца, буду чакаць лепшых часоў ці дапамогуць сябры».

***

Між тым, беларусы, што ездзілі на мінулым тыдні ва Украіну, расказалі «Нашай Ніве», што спакойна перасякалі мяжу і ніякіх пытанняў да іх не было. З чым звязаны такі дагляд, пакуль невядома.

«Наша Ніва» накіравала афіцыйны запыт у памежную службу Украіны з пытаннямі пра стаўленне да беларусаў у пунктах кантролю. Як толькі адказ прыйдзе, мы яго апублікуем.

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы1

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле12

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад29

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →