Грамадства

На швейцарскім рахунку «кашалька Лукашэнкі» знайшлі $39 мільёнаў. Алексін: «Не чытайце!»

Міжнародная арганізацыя журналістаў-расследвальнікаў OCCRP апублікавала справаздачу аб даследаванні рахункаў, адкрытых у швейцарскім банку Credit Suisse. Інфармацыю пра іх даследчыкі атрымалі ананімна, яна ўключае звесткі пра рахункі ажно з 1940-х гадоў. Сярод усяго масіву знайшоўся і чалавек з Беларусі — Аляксей Алексін, мультымільянер, якога лічаць «кашальком Лукашэнкі». 

Аляксей Алексін займаецца продажам нафты і нафтапрадуктаў. А весці такі бізнес у Беларусі дазваляюць лічаным прадпрымальнікам. Акрамя таго, ён пастаўляе цыгарэты, валодае прадпрыемствам у мясаперапрацоўчай галіне, вядзе гатэльны бізнэс і іншыя.

Алексіну належыць сетка тытунёвых кіёскаў пад брэндам «Табакерка», а таксама кампанія «Энерга-Оіл», якая валодала эксклюзіўным правам прадаваць IQOS у Беларусі. 

Таксама Алексін з'яўляецца адным з саўладальнікаў нацыянальнага лагістычнага аператара «Брэміна Груп». Дарэчы, менавіта «Брэміна Груп» належыць гандлёва-лагістычны цэнтр «Брузгі», дзе да гэтага часу знаходзяцца мігранты. Таксама Алексін да чэрвеня мінулага года валодаў і МТБанкам. 

Што ж высветлілі журналісты-расследавальнікі? Згодна з іх звесткамі, у Алексіна быў рахунак у Credit Suisse з 36 мільёнамі швейцарскіх франкаў на ім, што прыкладна роўна 39 мільёнам долараў. 

Нюанс у тым, што рахунак быў адкрыты ў 2012-м, а закрыты ў 2014-м.

У 2012 годзе Алексін быў адным з асноўных менеджараў у «Трайпле» Юрыя Чыжа, іншага бізнэсоўца, якому ў мінулым прыпісвалі ролю «кашалька Аляксандра Лукашэнкі».

У той жа год, 23 сакавіка, сам Юрый Чыж і яго бізнэс-імперыя трапілі пад еўрапейскія санкцыі. Ёсць версія, што гэтыя $39 мільёнаў могуць належаць Юрыю Чыжу, які мог выводзіць грошы з-пад удару, перапісваючы іх на сваіх менеджараў. 

Алексін гэтую версію для «Нашай Нівы» ніяк не пракаментаваў. 

«Ну хай пішуць… не чытайце! Мне настолькі абыякава ўжо стала, што вы пра мяне пішаце… Вам не надакучыла яшчэ мяне паласкаць?» — сказаў нам Аляксей Алексін. 

Чытайце таксама: 

Машэнскі, Алексін, Пракапеня. Невядомыя факты пра бізнэсменаў з ТОП-10 новага рэйтынга

Каментары

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць28

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска прывезла на адпачынак у Дубай поўны чамадан прадуктаў18

Расія прызнала тры прылёты ўкраінскіх ATACMS па сваіх аб'ектах і паабяцала адпомсціць1

Стары будынак вінакурні ў Віцебску купіў расійскі інвестар. Да гэтага было 12 няўдалых спроб

Як выглядае помнік на магіле Андрэя Зельцара ФОТА8

Высакахуткасную чыгуначную магістраль Масква — Мінск ужо часткова спраектавалі4

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць28

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →