Грамадства

Лукашэнка адмовіў у памілаванні Аляксандру Грунову

Кіраўнік дзяржавы адмовіў у памілаванні асуджанаму да смяротнага пакарання 26-гадоваму гамельчуку Аляксандру Грунову.

Як паведаміў адвакат асуджанага Сяргей Красноў, справа вярнулася ў Гомельскі абласны суд з пазнакай, што Грунову адмоўлена ў памілаванні, і ўсе працэсуальныя дзеянні па абскарджанні смяротнага прысуду выкарыстаныя. Прычына адмовы ў такіх выпадках не тлумачыцца, растлумачыў адвакат.

«Мяркуючы па ўсім, прысуд у выкананне яшчэ не прыведзены, адпаведных дакументаў пакуль не паступала», - дадаў Красноў.

Аляксандр Груноў прызнаны вінаватым у забойцу гомельскай студэнткі Наталлі Емельянчыкавай. Дзяўчына загінула ў верасні 2012 года - ёй было нанесена больш за 100 нажавых раненняў. Гэта забойства Груноў здзейсніў праз год пасля адбыцця пакарання за жорсткае збіццё сужыцеля сваёй маці, у выніку якога той сканаў.

Першы смяротны прысуд Грунову Гомельскі абласны суд вынес у чэрвені 2013 года, аднак праз чатыры месяцы Вярхоўны суд Беларусі адмяніў прысуд і накіраваў справу на новы судовы разгляд у суд першай інстанцыі. У снежні 2013 Гомельскі абласны суд паўторна вынес смяротны прысуд Грунову. У красавіку гэтага года Вярхоўны суд пакінуў прысуд без змены.

Беларусь застаецца адзінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы краінай, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Так, толькі з 1 ліпеня 2013 па 30 чэрвеня 2014-га былі вынесеныя чатыры смяротныя прысуды. Два з іх — прыведзены ў выкананне: пакараныя Рыгор Юзэпчук 1969 года нараджэння, прысуджаны да вышэйшай меры пакарання за забойства сукамерніка, і Павел Сялюн 1990 года нараджэння, асуджаны на смерць за забойства двух чалавек.

Каментары

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа17

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне1

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе11

Прапаганда піша, што сын экс-кіраўніка МЗС Украіны купіў «Жалезны трон» за $1,5 мільёна. Праўда?7

Выйшаў на волю заснавальнік «Кальяннай №1» Іван Мураўёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа17

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →