Грамадства

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ сямі чалавек, вызваленых праз памілаванне

Прозвішчы сямі жанчын назваў прапагандыст Юрый Васкрасенскі. Яны выйшлі на свабоду ў лістападаўскія хвалі памілаванняў.

Прозвішчы вызваленых — Вольга Патрусаева, Алена Гуцік, Валерыя Драгун, Таццяна Макарава, Наталля Сцёпіна, Алена Дуброўская, Ірына Скроб.

26-гадовая Вольга Патрусаева была затрыманая 15 лістапада 2023 года і асуджаная ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Вольга Патрусаева

38-гадовая Алена Гуцік меркавана была затрыманая ў канцы траўня 2024 года і асуджаная 24 ліпеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Прысуд быў праваабаронцам невядомы.

23-гадовую Валерыю Драгун затрымалі 27 красавіка 2024 года, а 19 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна ёй вынеслі прысуд паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржсімвалаў) — 1 год калоніі агульнага рэжыму.

Валерыя Драгун

50-гадовую Таццяну Макараву 13 сакавіка 2024 года ў судзе Баранавічаў і Баранавіцкага раёна прызналі вінаватай паводле ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэксу (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальных даных) іасудзілі да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў ПУАТ («хіміі»).

52-гадовая Наталля Сцёпіна 18 чэрвеня 2024 года была асуджаная ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Магілёва паводле ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Наталля Сцёпіна

49-гадовая Алена Дуброўская 17 красавіка 2024 года была асуджаная ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) да 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

49-гадовая Ірына Скроб была асуджаная Мінскім гарадскім судом 3 жніўня 2023 года паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Ірына Скроб

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уздзе вырасцілі здаравенны гарбуз незвычайнай формы7

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →