Мова3636

Перавагі беларускай мовы вачыма маладога ліберала

Калі ад дзяцінства ты ведаеш ангельскую, то кантактаваць практычна з усім светам нашмат прасцей. Веданне французскай ці гішпанскай дае тую ж перавагу, хоць і ў значна меншым памеры. Расейская дазваляе чытаць Талстога без перакладу і не смяяцца з жартаў Пуціна. А што дае беларуская мова? Мінус навідавоку: беларуская нават не дамінуючая ў Беларусі. А плюсы?

Білінгвізм

Людзі, якія ведалі беларускую мову і не разумелі расейскую, сустракаліся яшчэ пару гадоў таму пасля масавых акцый у міліцэйскіх пастарунках: так беларуская моладзь адстойвала гонар і спадчыну продкаў перад людзьмі ў пагонах. Насамрэч жа, такіх людзей, відаць, у Беларусі амаль няма. Ды і тых, для каго беларуская мова першая, няшмат. Таму практычна любы беларускамоўны беларус — білінгвіст, які ў штодзённым жыцці вымушаны спалучаць расейскую і беларускую. 

Сучасныя метады выхавання дзяцей часта настойваюць на пазітыўнасці гэтай з’явы і рэкамендуюць аддаваць дзяцей на курсы замежнай мовы ва ўзросце 3—4 гадоў. Гэта дазваляе больш актыўна выкарыстоўваць патэнцыял мозга, развівае адаптацыйныя здольнасці. Беларусам можна эканоміць на курсах мовы — дастаткова проста вучыць родную, расейская вывучыцца сама. А замежная мова ці дзве зробяць з вас паліглота.

Караткевіч, Быкаў, Барадулін

Гэта даволі тыповы пункт у пошуку пераваг той ці іншай мовы. «Вывучыце англійскую і чытайце без перакладу Дыкенса, французскую, каб чытаць Бальзака і расейскую, каб чытаць Талстога». Веданне беларускай дазваляе нам чытаць Караткевіча, Быкава і Барадуліна. І яшчэ многа чаго. Слухаць Н.Р.М і меладычныя народныя спевы, лупіць трасянкай і высока цаніць РСП.

Жыццё ў меншасці

Цяжка казаць, які досвед сапраўды карысны, але любы досвед пашырае далягляды і дазваляе мысліць больш шырока. Быць беларускамоўным азначае жыць у меншасці, а значыць, разумець прыроду практычна любых этнічных, культурных, палітычных ці сексуальных меншасцяў. Апроч гэтага, само па сабе быццё меншасцю часта робіць яе членаў больш актыўнымі і мабільнымі.

Разуменне суседніх моў

Любыя мовы адкрываюць шлях да іншых моў. Беларуская не выключэнне. Ведаючы беларускую, будзе прасцей разумець і вучыць украінскую, польскую ці чэшскую.

Больш чым мова

Можна колькі заўгодна казаць пра тое, што мова — гэта толькі сродак камунікацыі, але любы беларускамоўны ў Беларусі пацвердзіць: гаворачы па-беларуску, вы нават несвядома абазначаеце свой «іншы статус». З вамі могуць гаварыць пра Лукашэнку, украінска-расійскую вайну і стан мовы менавіта дзякуючы словам «калі ласка». Адказваючы «пожалуйста», чакаць раптоўнага пераходу на размову пра «палітыку» ці «культуру» не выпадае.

Таму мова — гэта ўжо пазіцыя. Прынята сцвярджаць, што ў сучасным свеце лепш мець уласнае меркаванне, чым не мець. Беларуская мова часта змушае быць лепшымі. Мець адказы на пытанні ці смеласць быць у меншасці.

Каментары36

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →